Франкафонскія гульні![]() Франкафонскія гульні (фр.: Jeux de la Francophonie) — міжнарожныя спаборніцтвы, якія праходзяць з 1989 года пры ўдзеле краін — членаў арганізацыі «Франкафонія» (у тым ліку дзяржаў-назіральнікаў)[1]. Агульная інфармацыяПастанова аб правядзенні Франкафонскіх гульняў была прынята ў 1987 годзе на саміце краін Франкафоніі ў Квебеку (Канада)[1]. Гульні праходзяць раз у чатыры гады, у год, які ідзе за алімпійскім, і ўключаюць, падобна Алімпійскім гульням старажытнасці, як спартыўныя спаборніцтвы, так і спаборніцтвы ў розных відах мастацтва. Месцам правядзення кожных другіх Франкафонскіх гульняў, згодна з першапачатковай задумай, абіраецца краіна, якая не ўваходзіць у лік развітых[2]. Акрамя таго, звычайна чаргуюцца паўночныя і паўднёвыя краіны. Парадак быў парушаны ў ходзе падрыхтоўкі да IX Франкафонскіх гульняў, калі канадская правінцыя Нью-Брансуік, якая павінна была іх праводзіць, адмовілася ад гэтага права. Пасля таго, як у сваю чаргу адмовіліся Шэрбрук (Канада) і Нант (Францыя), правядзенне ўзяла на сябе Дэмакратычная Рэспубліка Конга[3]. Узрост удзельнікаў гульняў абмежаваны дыяпазонам ад 18 да 35 гадоў[1]. У выпадку краін, дзе па-французску размаўляе толькі частка насельніцтва (у тым ліку Бельгія і Канада), да ўдзелу ў гульнях дапускаюцца толькі прадстаўнікі гэтай катэгорыі насельніцтва[4]. Храналогія
Мэты, праграма, удзельнікіГульні спрыяюць культурнай разнастайнасці, дасканаласці і салідарнасці, з’яўляючыся часткай арыгінальнай і ўнікальнай канцэпцыі, якая аб’ядноўвае франкамоўную моладзь, якая займаецца мастацтвам і спортам. Мэта гульняў — пашыраць у франкамоўных краінах веданне французскай мовы, адкрываць таленты ў мастацтве і спорце, спрыяць умацаванню міжнародных сувязяў[5]. Гэта адзіныя буйныя міжнародныя гульні, у якіх прадстаўлены як культурныя, так і спартыўныя падзеі. Гульні прапануюць выключную магчымасць прадэманстраваць шырыню і арыгінальнасць французскай культуры, а таксама спартыўныя і артыстычныя таленты ў франкамоўных краінах па ўсяму свету. Франкафонскія гульні арганізуе Міжнародны камітэт Гульняў франкамоўных краін (CIJF) і Камітэт краіны-арганізатара (CNJF) пад эгідай OIF[6]. Гульні ўключаюць як спартыўныя спаборніцтвы, так і культурныя мерапрыемствы па наступным дысцыплінам: песня; вусныя гісторыі і апавяданні; творчы танец; жангляванне мячом; хіп-хоп (танец); гіганцкія лялькі; літаратура (новыя творы); жывапіс і скульптура/інсталяцыя; фатаграфіі і лічбавая творчасць. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia