Францыск Іванавіч Шустэр
Францыск Іванавіч Шустэр (1832 — 1908) — архітэктар[1]. БіяграфіяАдукацыяПачатковую адукацыю атрымаў у Варшаўскай гімназіі[2]. Пасля заканчэння Варшаўскай мастацкай школы атрымаў званне архітэктара 1-й ступені. Для далейшага ўдасканалення ў будаўнічай справе ў 1851 годзе паступіў у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў[1]. У 1852 і 1853 гадах быў адзначаны срэбнымі медалямі 1-й і 2-й ступеняў[2] за праекты будынку вядомага жывапісца і гандлёвага будынку для дамскіх туалетаў[1]. У 1855 годзе з дазвалення галоўнаўпраўляючага шляхоў зносін і публічных будынкаў сдаў выпускны экзамен разам з выхаванцамі практычнага класа Пецярбургскага будаўнічага вучылішча і атрымаў званне грамадзянскага інжынера і чын губернскага сакратара[2]. У ПсковеПрызначаны вытворцам работ заміж інжынера ў Пскоўскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію[2]. Акрамя тэхнічнай дзейнасці быў дырэктарам пскоўскага губернскага турэмнага камітэту і папячыцелем пскоўскіх арастанцкіх рот грамадзянскага ведамства (1860-61)[3]. У ПецярбургуУ 1857 атрымаў званне акадэміка архітэктуры, у 1871 — інжынера-архітэктара[1][2]. Адначасова з гэтым Францыск Іванавіч далучыўся да Тэхніка-будаўнічага камітэту Міністэрства ўнутраных спраў, з адкамандзіраваннем для заняццяў ў Галоўнае таварыства расійскіх чыгунак у Пецярбургу[2]. Падчас службы там здымаў кватэру ў Доме П. С. Шчарбакова па вуліцы Чайкоўскага, 69[4]. У МінскуУ 1883 годзе назначаны губернскім архітэктарам у Мінск. Некаторыя крыніцы[3] падаюць, што Ф. Шустэр займаў пасаду губернскага інжынера, але губернскім інжынерам з 1871 і прынамсі да 1886 года быў Мікалай Ягоравіч Чакмасаў[5]. У СаратавеУ 1885—1890 гадах працаваў губернскім інжынерам у Саратаве. Стварыў некалькі новых праектаў і праектаў перабудоў гарадскіх будынкаў, таксама адзначыўся драўлянымі храмамі і пабудовамі сядзіб у Саратаўскай губерні[2]. Быў таксама дырэктарам саратаўскага турэмнага камітэту, членам саратаўскіх дабрачынных таварыстваў — таварыства чырвонага і белага крыжа, таварыства выратавання[3]. У ХаркавеЗ 1890 года заняў пасаду губернскага інжынера ў Харкаве. Па яго праектах, вырашаных у стылявых формах неабарока і неарасійскага напрамку, у горадзе было выканана шмат пабудоў[1]. Быў дырэктарам Харкаўскага турэмнага камітэта, членам Харкаўскага аддзялення клапатлівага таварыства пра сляпых[1]. Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Быў сапраўдным членам Рускага тэхнічнага таварыства , членам Пецярбургскага таварыства архітэктараў , Таварыства інжынераў у Лондане і складаўся ў розных камітэтах і дабрачынных камітэтах у тых гарадах, дзе служыў. З 1907 года сапраўдны стацкі саветнік[6]. Памёр 1 сакавіка 1908 года[1]. ТворчасцьУ Санкт-Пецярбургу![]()
У Мінску![]()
У Саратаве
У Саратаўскай губерні
У Самарскай губерні![]()
У Харкаве
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia