Францішак Ксаверый Агінскі

Францішак Ксаверый Агінскі
Герб «Агінец»
Герб «Агінец»
Вялікі кухмістр літоўскі
1775 — 1795
Папярэднік Міхал Вяльгорскі
Пераемнік пасада скасавана

Нараджэнне 1742(1742)
Смерць 1814(1814)
Маладзечна
Месца пахавання
Род Агінскія
Бацька Тадэвуш Францішак Агінскі
Маці Ізабела Радзівіл
Жонка няма
Дзеці няма
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава ордэн Белага арла

Францішак Ксаверый Агінскі (Станіслаў) (17421814, Маладзечна) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Стражнік польны літоўскі з 1770, апошні кухмістр вялікі літоўскі ў 1775—1795, староста рэтаўскі і пшэвальскі.

Быў барскім канфедэратам. Будучы стражнікам у ноч на 23 верасня 1771 году ўдзельнічаў у бітве пад Сталовічамі і трапіў у палон. За яго вызваленне пазней клапаціўся сам кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі[2].

Валодаў маёнткамі ў Маладзечне, Гануце і Залессі, апошняе за адсутнасцю нашчадкаў ў 1802 перайшло да яго пляменніка Міхала Клеафаса.

Сям'я

Паходзіў з княскай лініі роду Агінскіх, малодшы сын Тадэвуша Францішка Агінскага (17121783) і Ізабелы Радзівіл (17111761), дзядзька кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага (17651833). Не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.

Зноскі

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 326.
  2. Князь Франьцішак Ксаверы (Станіслаў) (26 жніўня 2011).(недаступная спасылка)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya