Бой пры Сталовічах (1771)
Бой (бітва) пры Сталовічах (23 верасня 1771) — бітва каля мяст. Сталавічы ў час Барскай канфедэрацыі. Расійскае войска пад кам. Суворава разбіла войска канфедэратаў пад камандаваннем Агінскага.[1] Спачатку сілы канфедэратаў складаліся з атраду вялікага гетмана Міхал Агінскага (1000 ч., 10 гармат); пазней на дапамогу падышоў атрад кавалерыі Юзафа Бяляка (1000 ч.). Расійскі атрад генерал-маёра Суворава складаўся з 900 ч. з 8 гарматамі.[1] Перад падзеяміЯшчэ ў пачатку верасня 1771 г., пасля атрымання весткі пра бітву пад Бездзежам, А. Сувораў, насуперак загадам, 1 верасня выйшаў з 1000 чал. і 8 гарматамі з-пад Любліна. Тым часам, на землях ВКЛ вялікі гетман Агінскі спрабаваў не дапусціць злучэння расійскіх атрадаў і разбіць іх паасобку. У маі ён сабраў пад сваё камандаванне 2 тыс. чал. войска ВКЛ. 26 жніўня каля в. Рудзькі Пінскай эканоміі разбіў батальён з 500 салдат палкоўніка А. Альбічава. 30 жніўня (10 верасня) у мястэчку Хомск заклікаў разрозненыя сілы канфедэратаў злучыцца для абароны «веры, вольнасці і незалежнасці». Раніцай 22 верасня Сувораў знаходзіўся пад Косавам; войска Агінскага ў ноч з 22 на 23 верасня стаяла лагерам у Сталавічах. У ноч на 23 верасня атрад Суворава, зрабіўшы за суткі значны марш, падышоў да Сталавічаў з боку вёскі Сачыўка. Канфедэраты не выставілі варту, і таму з'яўленне расійскага войска не было заўважана. БітваКаля 2 гадзін у ноч на 23 верасня пяхота і кавалерыя А. Суворава пераправіліся па грэблі цераз балота і раптоўна ўварваліся ў Сталавічы з поўдню, атакуючы лагер канфедэратаў з ходу. Сувораў з ходу разгарнуў свае сілы ў дзве лініі — пярэдняя лінія пад гарматным агнём з мястэчка прайшла ў Сталавічы грэбляй, за ёю ўварвалася кавалерыя на чале з маёрам А. Рылеевым. Сярод канфедэратаў пачалася паніка. Агінскі спрабаваў наладзіць абарону, але яму не ўдалося сабраць ніводнага баяздольнага атрада. Першай уцякла кавалерыя канфедэратаў, якая начавала на рынку, за ёй — пяхота. Пасля гадзіны вулічных баёў загінула каля 300 канфедэрацкіх жаўнераў, расійскае войска ўзяло ўсю канфедэрацкую артылерыю, сцягі, гетманскую булаву і скарб з 50 тыс. чырвоных злотых. Рэшта войска Агінскага ў 500 жаўнераў выйшла на захад ад Сталавічаў пад ахову галоўнага абозу. Каля 4 гадзінаў раніцы расійскае войска атакавала абоз гарматным агнём, а потым распачало наступ ўсім фронтам. Конніца змяла правае крыло войска Агінскага і пагнала яго жаўнераў у кірунку мяст. Моўчадзь. У гэты час на дапамогу Міхалу Агінскаму падаспелі 2 уланскія палкі татараў Юзафа Беляка, якія акружылі 3 расійскія эскадроны. У ходзе 8-гадзіннага бою Сувораў страціў 78 жаўнераў, а канфедэраты — 500 чалавек забітымі і каля 300 палоннымі[1]. Пасля падзейМіхал Агінскі ратаваўся ўцёкамі ў Прусію. Сувораў накіраваўся на Пінск, каб захапіць штаб і світу вялікага гетмана. Юзаф Бяляк з уланамі адышоў на месца сваёй сталай[удакладніць] дыслакацыі ды адправіў вялікаму князю літоўскаму Станіславу паведамленне, якім тлумачыў свой удзел у дзеяннях войска ВКЛ на карысць Барскай канфедэрацыі, бо як вайсковец быў абавязаны загадамі вялікага гетмана літоўскага, а цяпер, калі вялікі гетман пакінуў Рэч Паспалітую, не перадаўшы камандаванне нікому, прызнае над сабою яго найвышэйшую і непасрэдную ўладу [2]. Вялікі князь выбачыў Юзафу Беляку яго правіны. Але Дрэвіч, робячы від, што не ведае пра каралёва выбачэнне, учыніў расправу над некалькімі сотнямі ўланаў Беляка[3]. Параза канфедэрацкага войска пры Сталовічах адыграла вырашальную ролю і ў лёсе кампаніі, якую праводзіў на поўначы ВКЛ Шыман Касакоўскі, бо супраць яго павярнуліся тыя расійскія войскі, якія дзейнічалі супраць Агінскага. 12 верасня ў Купішках Касакоўскі выдаў апошнюю адозву да абывацеляў ВКЛ і 25 верасня пакінуў межы краіны, каб злучыцца з канфедэратамі ў Польшчы, на чым барацьба канфедэратаў у ВКЛ скончылася. АцэнкіБольшасць польскіх даследчыкаў усю адказнасць ускладаюць на Міхала Агінскага. Лічыцца, што лічэбная перавага канфедэратаў, і іх баявы дух, прыўзняты пасля перамогі пад Бездзежам, маглі кампенсаваць ваеннае майстэрства, дысцыплінаванасць і вывучанасць расійскага войска. Асабліва крытычна выказваўся Ё. Крашэўскі, які назваў паразу пад Сталовічамі «ганебнай»:
Асуджае Агінскага і М. Старжэнскі, ён піша пра няўдалае месца размяшчэння лагера, пра п'янства афіцэраў, якое працягвалася ўсю ноч, пра недысцыплінаванасць у арміі, з-за якой, напрыклад, уланы Беляка, якім было загадана несці варту, не толькі не выканалі загаду, але не ўдзельнічалі і ў самым баі.[5] Сам Агінскі абвінавачваў у здрадзе свайго даверанага сакратара Хамінскага, з гэтым меркаваннем згаджаліся і сучаснікі, ускладаючы на Хамінскага галоўную ролю ў сталовіцкіх падзеях[6]. Сучаснік падзей А. Кітовіч піша:
На адказнасці Агінскага ізаляванасць яго выступлення — не былі наладжаныя кантакты і ўзгоднены дзеянні з Шыманам Касакоўскім і з тэрытарыяльнымі шляхецкімі канфедэрацыямі на тэрыторыі ВКЛ. Праўда, якія б прычыны ні прывялі да сталовіцкага разгрому, выступленне войскаў ВКЛ у гістарычным плане нічога не вырашала[крыніца?]. Асноўная правіна Міхала Агінскага і яго паплечнікаў ў Генеральнасці[няпэўнае слова], што прычыніліся да паглыблення падзелу грамадства, замест таго, каб спрыяць аб'яднанню ўсіх сілаў. Сведчанне гэтаму і далучэнне Міхала Агінскага да акта канфедэрацыі, што штурхаў караля і «Фамілію» да Расіі, і вышэйказаная няўзгодненасць дзеянняў з тэрытарыяльнымі шляхецкімі канфедэрацыямі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia