Фрыдрых Калькбрэнер

Фрыдрых Калькбрэнер
ням.: Friedrich Wilhelm Kalkbrenner
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 лістапада 1785(1785-11-07)[1] ці 2 лістапада 1785(1785-11-02)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1849(1849-06-10)[3][4][…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Christian Kalkbrenner[d][3][6]
Дзеці Arthur Kalkbrenner[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Франц Іозеф Гайдн, Johann Georg Albrechtsberger[d] і Louis Adam[d]
Прафесіі кампазітар класічнай музыкі, піяніст, музыказнавец, музычны педагог, выкладчык універсітэта, кампазітар
Інструменты фартэпіяна
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Амбруаз Тама, Camille-Marie Stamaty[d], Delphine von Schauroth[d] і José Miró i Anoria[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых Вільгельм Міхаэль Калькбрэнер (ням.: Friedrich Wilhelm Michael Kalkbrenner; 7 лістапада 1785(1785-11-07)[1] ці 2 лістапада 1785(1785-11-02)[2], Касель, Гесэн[2]10 чэрвеня 1849(1849-06-10)[3][4][…], Анг'ен-ле-Бэн[d][3][2]) — нямецкі піяніст, педагог, кампазітар.

Біяграфія

Яго бацька, Крысціян Калькбрэнэр (1755—1806), музычны тэарэтык, аўтар прац па тэхніцы кампазіцыі і гісторыі музыкі. У 1801 г. Ф. Калькбрэнэр скончыў Парыжскую кансерваторыю па класе фартэпіяна А. Адана. У 1803—1804 гг. наведаў Вену, дзе пазнаёміўся з М. Клеменці, які аказаў моцны ўплыў на фартэпіянную тэхніку і стыль кампазіцыі Калькбрэнера. Як піяніст дэбютаваў меркавана ў 1806 годзе ў Парыжы.

У 1814—1824 гадах жыў у Лондане, гастраляваў па Вялікабрытаніі, займаўся дапрацоўкай і ўкараненнем «хірапласта» — вынайдзенага І. Б. Лаж’е механічнага апарата для рэгулявання становішча рук і трэнажу пальцаў піяніста. З канца 1824 г. жыў у Парыжы (дзе стаў саўладальнікам фартэпіяннай фабрыкі Pleyel), даваў канцэрты, шмат выкладаў. У 1825—1835 гадах славіўся як найлепшы піяніст Еўропы. У 1831 годзе пазнаёміўся з Ф. Шапэнам, спрыяў яго піяністычнай кар’еры (Шапэн прысвяціў Калькбрэнэру свой Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 1). У 1830-1840-х гадах Калькбрэнэр разам з А. Герцам узначаліў групу парыжскіх піяністаў салоннага кірунку.

Акрамя салоннай музыкі для фартэпіяна ў дзве і чатыры рукі (фантазіі, эцюды, вальсы, ронда, транскрыпцыі оперных арый і папулярных песень і інш.), Фрыдрых Калькбрэнэр напісаў 4 фартэпіянныя канцэрты і 13 санат, вытрыманых у яркай віртуознай і падкрэслена рамантычнай манеры. Яго фартэпіянную школу «Метад вывучэння фартэпіяна пры дапамозе ўтваральніка рукі» (1831) высока ацаніў Роберт Шуман.

Узнагароды

Кавалер ордэна Ганаровага легіёна (1828).

Крыніцы

  1. а б Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
  2. а б в г д е Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. а б в г д Г. Риман Калькбреннер // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 2. — С. 583–584.
  4. а б Friedrich Kalkbrenner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
  6. Н. С. Калькбреннер, Фридрих-Вильгельм // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIV. — С. 112.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya