Фёдар Аляксеевіч Раманюк
Фёдар Аляксеевіч Раманюк (нар. 28 красавіка 1952, в. Доўгі, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Член-карэспандэнт (2014), доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (2001). Выдатнік энергетыкі Рэспублікі Беларусь (1995). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017). БіяграфіяУ 1971 годзе скончыў Маладзечанскі палітэхнікум[1]. З адзнакай скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1978). З 1978 года ў Беларускім політэхнічным інстытуце, з 1984 года дацэнт, з 1997 года намеснік прарэктара па навуковай рабоце, з 2001 года прарэктар па навуковай рабоце, з 2002 года прарэктар па навуковай і вытворчай дзейнасці, з 2010 года прарэктар па навуковай і інавацыйнай працы, з 2016 года прафесар. З 2016 года галоўны рэдактар міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Весці вышэйшых вучэбных устаноў і энергетычных аб’яднанняў СНД. Энергетыка»[2]. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2011). Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы прысвечаны развіццю асноў пабудовы мікрапрацэсарных сістэм абароны і аўтаматыкі электраўстановак, а таксама іх матэматычнаму мадэляванню для даследавання паводзін метадам вылічальнага эксперыменту. Стварыў новыя высокаэфектыўныя спосабы вызначэння інфармацыйных параметраў ўваходных сігналаў у мікрапрацэсарных абаронах і сістэмах аўтаматыкі, распрацаваў такія прылады для практычнай рэалізацыі, што паслужыла асновай арганізацыі іх вытворчасці ў Рэспубліцы. Аўтар больш за 210 навуковых і метадычных прац, у тым ліку 5 манаграфій, 5 вучэбных дапаможнікаў, больш за 25 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia