Фёдар Мікалаевіч Харытановіч
Фёдар Мікалаевіч Харытано́віч[1] (19 верасня 1905, в. Нача, Крупскі раён, Мінская вобласць — 13 верасня 1985) — вучоны ў галіне лесаводства і меліярацыі, доктар сельскагаспадарчых навук (1954), прафесар (1954). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Нача (сучасны аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1926 годзе скончыў Харкаўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1937—1941 гг. займаў пасаду дырэктара Украінскага навукова-даследчага інстытута агралесамеліярацыі ў Харкаве. З 1948 года працаваў ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце лесаводства і механізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце, займаў пасады загадчыка кафедрай фізіялогіі раслін (з 1969 года), кафедрай батанікі і фізіялогіі раслін (з 1975 года). У 1959—1964 гг. на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі (Інстытут лесу НАН Беларусі)[2]. Навуковая і грамадская дзейнасцьАўтар навуковых прац па біялогіі, экалагічных асаблівасцях дрэвавых і кустовых парод, заканамернасцях іх росту, развіцця і ўзнаўлення. Ганаровы член Беларускага батанічнага таварыства з 1973 года[1]. Сярод апублікаваных прац:
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia