Фёдар Пятровіч Занько
Фёдар Пятровіч Занько (22 верасня 1921, в. Занькі, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 9 мая 1979, в. Ворань, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — Кавалер ордэна Славы 3 ступеняў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны БіяграфіяНарадзіўся ў в. Занькі, Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці. Атрымўшы 4 класы адукацыі, працаваў кавалём у калгасе. У шэрагі Чырвонай Арміі быў прызваны ў маі 1940 года, а ў 1941 годзе Фёдар Пятровіч Занько скончыў палкавую школу 193-га стралковага палка (41-я стралковая дывізія, Заходні фронт). У шэрагах дзеючай арміі з ліпеня 1941 года. У верасні 1942 года, падчас удзелу ў Сталінградскай бітвы, Фёдар Пятровіч занько атрымаў званне малодшага сяржанта. Камандзір разведвальнага ўзвода старшы сяржант Фёдар Пятровіч Занько ў раёне станцыі «Тацынская» захапіў каштоўныя дакументы гітлераўцаў, і за гэта быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Пасля ранення ў адным з баёў, Фёдар Пятровіч Занько, пасля лячэння ў шпіталі, быў накіраваны ў школу паветраных стралкоў, якую скончыў у маі 1943 года. Старшы сяржант Фёдар Іванавіч Занько з 24 красавіка па 4 жніўня 1944 года здзейсніў 27 паспяховых баявых вылетаў на бамбардыроўку жывой сілы і тэхнікі гітлераўцаў у раёне гарадоў Орша, Барысаў, Мінск, Алітус, Каўнас і інш., пры гэтым збіў тры варожых знішчальніка. Загадам па 8-й паветнанай арміі № 053 ад 27 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі старшы сяржант Фёдар Пятровіч Занько ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. У перыяд з 4 жніўня па 30 кастрычніка 1944 года старшыня Фёдар Пятровіч занько здзейсніў 22 паспяховых вылята на бамбардыроўку жывой сілы і тэхнікі ворага на тэрыторыі Літвы і Усходняй Прусіі. У паветраных баях адбіў сем атак знішчальнікаў ворага, падавіў зенітныя гарматы і падпаліў адзін аўтамабіль. Загадам па 1-й паветранай арміі № 076 ад 6 лістапада 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі старшына Фёдар Пятровіч Занько ўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені. У перыяд з 1 лістапада 1944 года па 3 сакавіка 1945 года старшыня Фёдар Пятровіч Занько здзейсніў 24 баявых вылеты на бамбардзіроўку жывой сілы і тэхнікі ворага ў раёне гарадоў Гумбінен і Інстэрбург. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі старшыня Фёдар Пятровіч Занько ўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы. За гады Вялікай Айчыннай вайны старшыня Фёдар Пятровіч занько здзейсніў 234 паспяховых баявых вылета з мэтай бамбардыроўкі жывой сілы і баявой тэхнікі гітлераўцаў, нанесшы значныя страты ворагу. Быў прыняты ў КПСС у 1945 годзе. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе старшыня Фёдар Пятровіч Занько працаваў каавлём на радзіме у калгасе імя Карла Маркса. Жыў у в. Ворань Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці. Памер 9 мая 1979 года. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
СпасылкіФёдар Пятровіч Занько на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia