Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2012
Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 — вырашальны футбольны матч чэмпіянату Еўропы па футболе 2012, які адбыўся 1 ліпеня 2012 года на стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве паміж зборнай Іспаніі і зборнай Італіі[3]. Галоўны суддзя — Педру Праэнса (Партугалія)[4]. Матч скончыўся перамогай Іспаніі. Зборная Іспаніі заваявала права на выхад у фінал, перамогшы 27 чэрвеня зборную Партугаліі з лікам 4:2 у серыі пенальці. Зборная Італіі выйшла ў фінал пасля сваёй перамогі 28 чэрвеня над зборнай Германіі з лікам 2:1 у асноўны час. Перад матчам адбылася заключная цырымонія чэмпіянату, у якой было задзейнічана больш за 600 чалавек, уключаючы нямецкую спявачку Асеану, якая спела афіцыйную песню чэмпіянату Endless Summer. Матч пачаўся ў 20:45 па сярэднееўрапейскаму часу. Варта заўважыць, што зборныя Іспаніі і Італіі ўжо сустракаліся на групавым этапе Еўра. Тады матч скончыўся ўнічыю 1:1. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia