Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016
Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 (фр.: Finale du championnat d'Europe de football 2016) — футбольны матч, які адбыўся 10 ліпеня 2016 года на стадыёне Стад дэ Франс у Сен-Дэні, Францыя, які вызначыў пераможца чэмпіянату Еўропы 2016[1]. Матч скончыўся перамогай Партугаліі. Пераможца Чэмпіянату Еўропы (Партугалія) атрымаў месца на Кубку Канфедэрацый, які пройдзе ў 2017 годзе ў Расіі. Зборная Партугаліі заваявала права на выхад у фінал, калі 6 ліпеня перамагла зборную Уэльса з лікам 2:0 у асноўны час; зборная Францыі выйшла ў фінал пасля сваёй перамогі 7 ліпеня над зборнай Германіі з лікам 2:0 у асноўны час. Раней Францыя двойчы брала ўдзел у фіналах Еўра: у 1984 годзе, у хатнім для сябе Еўра, французы абгулялі зборную Іспаніі, а праз 16 гадоў французская каманда выйграла зноў, адолеўшы ў фінале зборную Італіі (чэмпіянат Еўропы праходзіў у Бельгіі і Нідэрландах). Зборная Партугаліі ніколі ў сваёй гісторыі чэмпіянаты Еўропы не выйгравала, а ў фінале была толькі аднойчы: у хатнім для сябе Еўра партугальцы прайгралі галоўнай сенсацыі турніру — зборнай Грэцыі. Усяго да гэтага моманту каманды сустракаліся 24 разы, прычым першая сустрэча паміж зборнымі здарылася ў 1926 годзе і скончылася перамогай «сініх» 4:2 (матч праходзіў у Тулузе і насіў таварыскі характар). З 24 сустрэч Францыя выйграла 18, Партугалія — 5, яшчэ адна сустрэча скончылася ўнічыю. Апошнюю перамогу над французамі партугальцы атрымалі ў 1975 годзе, наступныя 10 гульняў сканчаліся на карысць Францыі. Усе тры турнірныя сустрэчы таксама засталіся за французамі (паўфінал Еўра-1984, паўфінал Еўра-2000 і паўфінал чэмпіянату свету 2006)[2]. Зборная Партугаліі абгуляла зборную Францыі ў дадатковы час. Пераможны гол на 109-й хвіліне забіў Эдыр. Шлях да фіналу
МатчСтадыёнФінал адбыўся на стадыёне Стад дэ Франс у Сен-Дэні, прыгарадзе Парыжа. Перад пачаткам матчу на стадыён выляцеў рой матылькоў, што выклікала некаторае раздражненне ігракоў і трэнераў. Адбылося гэта таму, што працаўнікі на стадыёне ў дзень матчу пакінулі асвятленне ўключаным, што і прыцягнула насякомых[3]. АглядФранцыя зрабіла стаўку на хуткі гол і ўжо на старце гульні мела шэраг магчымасцей[4][5]. На восьмай хвіліне матчу капітан і лепшы бамбардзір зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду атрымаў траўму ў сутыкненні з французскім нападнікам Дымітры Пае. Ён спрабаваў працягнуць гульню, аднак усё ж быў заменены на 25 хвіліне; на поле выйшаў Рыкарду Куарэжма[6][7]. Sports Illustrated адзначыў, што Францыя магла забіць на 10-й, 34-й, 66-й і 84-й хвілінах[5]. У другім тайме Партугалія зрабіла астатнія дзве замены, на поле выйшлі Жуан Матынью і Эдыр; Дзідзье Дэшам таксама зрабіў у другім тайме дзве замены, выпусціўшы на поле Кінгслі Камана і Андрэ-П'ера Жыньяка. Галявыя шанцы ў Партугаліі з'явіліся толькі ў дадатковы час. Спачатку Рафаэл Герэйру патрапіў у перакладзіну са штрафнога[8], а другі шанец быў рэалізаваны: Эдэр далёкім ударам уразіў браму Уго Льярыса на 109-й хвіліне. Эдыр патрапіў даклдана ў правы ніжні вугал брамы[5]. Дэшам паспрабаваў пераламаць ход матчу, выпусціўшы на астатнія 10 хвілін матчу нападаючага Антані Марсьяля, аднак і гэта не дапамагло — зборная Партугаліі ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Еўропы[8][9]. Матч
Статыстыка
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia