Фіялка ўзгоркавая
Фіялка ўзгоркавая[1] (Viola collina) — від травяністых раслін сямейства Фіялкавыя (Violaceae). Расце ў Еўропе і Азіі. Этымалогія: лац.: collinus — «узгоркавы»[2]. Апісанне![]() Расліна шматгадовая травяністая 4—9 см вышынёй у бяскветкавым стане, а пры плоданашэнні — да 20 см вышынёй. Карэнішча жоўта-карычневае, моцнае, тоўстае, шчыльна вузловае, вярхушка часта разгалінаваная, карані шматлікія, карычняватыя. Прылісткі падоўжана-ланцэтныя, доўга-махрыстыя. Лісце базальнае, зваротна-сэрцападобнае, часта апушанае. Кветкі бледна-фіялетавыя, пахкія. Чашалісцікі даўгавата-ланцэтныя або ланцэтныя, 5—6 мм, узорыстыя і залозістыя. Пялёсткі бялёсыя на аснове. Плады — шарападобныякаробачкі. РаспаўсюджаннеЕўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Украіна, Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Люксембург, Польшча, Швейцарыя, Фарэрскія астравы, Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя, былая Югаславія, Італія, Румынія, Францыя, Іспанія; Азія: Кітай, Японія, Карэя, Паўночная Карэя, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Манголія. Насяляе лясы, узлескі, гушчары, пашы, травяныя схілы, горныя даліны, зацененыя і вільготныя месцы; ніжэй 2800 м. Ва Украіне расце на схілах, узлесках, зарасніках — у лесастэпе, зрэдку.. Расліна ўваходзіць у пералік рэгіянальна рэдкіх відаў, якія патрабуюць аховы ў межах Чаркаскай вобласці[3]. КласіфікацыяТаксанамія
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia