Харальд III (кароль Даніі)
Харальд III (дацк.: Harald 3. Hen; 1041? — 17 чэрвеня 1080) — кароль Даніі. Адзін з сыноў караля Свена II Эстрыдсена. Удзельнічаў у апошнім дацкім набегу на Англію ў 1069. Пасля смерці Свена быў абраны каралём. Яго кіраванне апісваецца як мірнае, нягледзячы на некаторыя канфлікты з малодшымі братамі Кнудам, які таксама прэтэндаваў на карону, і Эрыкам; падтрымліваў добрыя адносіны з царквой і Папай. Згадваюцца некалькі лістоў Папы, у якіх ён падтрымлівае барацьбу Харальда з братамі. Саксон Граматык характарызуе Харальда як бязвольнага манарха, а яго дзеянні як малаэфектыўныя. Пазнейшыя гісторыкі, наадварот, станоўча ацэньвалі ролю караля. Напрыклад, пры ім была дазволена рубка лесу ў каронных землях, а таксама адменены ардаліі. Харальд памёр бяздзетным у 1080. Яго мянушка Hen азначае «тачыла» і была дана, верагодна, прыбліжанымі Кнуда. Па адной з версій, гэтым указвалася на тое, што Харальд такі ж бясшкодны, як вастрыльны камень у параўнанні з мячом. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia