Эрык I (кароль Даніі)
Эрык I Добры, або Велікадушны (дацк.: Erik 1. Ejegod; 1070? — 10 ліпеня 1103) — кароль Даніі. Адзін з сыноў караля Свена II Эстрыдсена, быў абраны каралём пасля смерці свайго брата Олафа. У часы Кнуда IV Эрык падтрымліваў яго, быў прызначаны ярлам Зеландыі. Падчас сялянскага паўстання, якое прывяло да гібелі Кнуда, бег у Швецыю. Вярнуўся ў 1095, у тым жа годзе быў абраны каралём. Эрыку ўдалося аднавіць аўтарытэт каралеўскай улады ў народзе, змяніўшы падаткі, акрамя таго, неўрадлівыя гады ў Паўночнай Еўропе падышлі да канца. Вайна з вендамі, якія выцясняюцца германцамі, таксама была ўдалай — датчанам удалося захапіць важны для налётаў вендаў востраў Руген. У 1098 Эрык падарожнічаў да Святога прастола ў Рым, дзе дамогся кананізацыі Кнуда (1101) і незалежнасці ад архібіскупа Гамбурга-Брэмена (у 1103 было заснавана архібіскупства ў Лундзе — першае архібіскупства ў Скандынавіі). У 1103 Эрык адправіўся ў паломніцтва ў Іерусалім, незадоўга да гэтага адбіты крыжакамі ў мусульман. Па дарозе Эрык пабываў у Ноўгарадзе, быў прыняты імператарам Аляксеем I Камнінам у Канстанцінопалі, аднак сваёй мэты не дасягнуў, з прычыны таго, што памёр у Пафасе на Кіпры. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia