Хаўвард Тэйлар Рыкетс
Хаўвард Тэйлар Ры́кетс[3] (англ.: Нoward Тaylor Ricketts; 9 лютага 1871 — 3 мая 1910) — амерыканскі вучоны, патолаг і мікрабіёлаг. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Фіндлі (штат Агая, ЗША). У 1894 годзе скончыў Універсітэт штата Небраска ў горадзе Лікальн і атрымаў ступень бакалаўра[4]. У 1897 годзе скончыў медыцынскі каледж Паўночна-Заходняга ўніверсітэта (Эванстан, штат Ілінойс). З 1899 года дацэнт, з 1902 года прафесар паталагічнай анатоміі Чыкагскага ўніверсітэта. У 1901—1902 гадах праходзіў стажыроўку ў медыцынскіх установах Вены, Берліна, Парыжа. У 1909 годзе прыехаў у Мексіку, дзе разам з Уайлдэрам (англ.: R. М. Wilder) займаўся вывучэннем сыпнога тыфу, заразіўся і памёр у Мехіка 3 мая 1910 года. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па вывучэнню інфекцыйных хвароб. Апісаў плямістую ліхаманку Скалістых гор і выявіў яе ўзбуджальніка. Разам з калегамі выявіў, што від кляшчоў Dermacentor andersoni здольны пераносіць бактэрыі роду бацылы (Bacillus). Апісаны ім узбуджальнік атрымаў назву Rickettsia rickettsi (від бактэрый з роду Рыкетсіі (Rickettsia)). Таксама высвятліў, што брушны тыф перадаецца праз адзежную вош. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia