Пенсільванскі ўніверсітэт
![]() Пенсільванскі ўніверсітэт або Універсітэт Пенсільваніі (англ.: University of Pennsylvania) — прыватны ўніверсітэт у горадзе Філадэльфія, штат Пенсільванія, заснаваны ў 1740 годзе Бенджамінам Франклінам. Пенсільванскі ўніверсітэт — адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў і першы ўніверсітэт у ЗША. Нягледзячы на назву, універсітэт з'яўляецца прыватным і яго часам блытаюць з дзяржаўным Дзяржаўным універсітэтам штата Пенсільванія (Pennsylvania State University), размешчаным у горадзе Стэйт Каледж, а таксама з Філадэльфійскім універсітэтам (Philadelphia University). У 2011 годзе ўніверсітэт прыняў 12.3 % абітурыентаў, якія падалі дакументы на бакалаўрыят. Гэта быў рэкордна нізкі працэнт прынятых на першы курс студэнтаў за ўсю гісторыю існавання ўніверсітэта. Бенджамін Франклін, заснавальнік універсітэта, прапагандаваў адукацыйную праграму, якая б факусавалася на практычна карыснай адукацыі для гандлю і грамадскай службы, быўшы ў той жа час сфакусаваным на класіцы. Школа бізнесу Уортана (англ.: Wharton School), адна з самых прэстыжных і вядомых бізнес-школ свету, з'яўляецца часткай Пенсільванскага ўніверсітэта. Пры ўніверсітэце з канца XIX стагоддзя існуе Музей археалогіі і антрапалогіі Пенсільванскага ўніверсітэта. Выбітныя выпускнікіГл. таксамаКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia