Храм Хрыста Збавіцеля (Боркі)![]() ![]() Храм Хрыста Збавіцеля — страчаны кафедральны храм у руска-візантыйскім стылі, узведзены ў 1891—1894 гадах у сяле Боркі (Харкаўская губерня) на месцы крушэння імператарскага цягніка ў 1888 годзе. Праект храма распрацаваў акадэмік архітэктуры Роберт Робертавіч Марфельд, а ўзвядзенне храма вялося на сродкі мясцовага фабрыканта І. Вароніна. У цырымоніі закладкі сабора ўдзельнічалі імператрыца Марыя Фёдараўна, цэсарэвіч Мікалай Аляксандравіч і іншыя члены царскай сям'і. Храм быў разлічаны на 1400 чалавек і ўяўляў сабой велічную будову, з трох бакоў акружаную крытай галерэяй і ўвянчаную велізарным залатым купалам. Уся знешняя пазалота храма і капліцы была выканана сусальным золатам. Да Боркаўскага храма ўзыходзіць архітэктурнае рашэнне шматлікіх іншых цэркваў пачатку XX стагоддзя, уключаючы Богаяўленскі храм у Санкт-Пецярбургу і саборную царкву ў Харбіне. Падчас Вялікай Айчыннай вайны храм загарэўся, абрынуўся залаты купал.[1] Храм і суседняя капліца былі канчаткова падарваны ў канцы вайны. У наш час адноўлена толькі капліца Спасу, якая знаходзілася ў 60 м ад храма. Зноскі
Спасылкі
Выявы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia