Храм Хрыста Збавіцеля
Кафедральны саборны храм Хрыста Збавіцеля (сабор Ражства Хрыстова) у Маскве — кафедральны сабор Рускай Праваслаўнай Царквы недалёка ад Крамля на левым беразе Масквы-ракі, на месцы, якое раней называлася Чартоллем (вуліца Валхонка, 15-17). Сённяшняе збудаванне — ажыццёўленае ў 1990-х гадах знешняе аднаўленне аднайменнага храма, створанага ў XIX стагоддзі. Храм з’яўляецца калектыўным кенатафам воінаў Рускай імператарскай арміі, якія загінулі ў вайне з Напалеонам — на сценах храма напісаны імёны афіцэраў, якія загінулі ў Айчыннай вайне 1812 года і замежных паходах 1797—1806 і 1814—1815 гадоў. Арыгінал храма быў узведзены ў памяць аб напалеонаўскім нашэсці па праекце архітэктара К. А. Тона. Будаўніцтва працягвалася амаль 44 гады: храм быў закладзены 23 верасня 1839 года, асвечаны — 26 мая 1883 года. Будынак храма быў разбураны ў разгар сталінскай рэканструкцыі горада 5 снежня 1931 года. Зноўку адбудаваны непадалёк ад ранейшага месца ў 1994—1997 гадах. Храм мае статус Патрыяршага падвор’я. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia