Храналогія (Рымша)
«Храналогія» (Которого сѧ м(е)с(я)ца што за старыхъ вековъ дѣело короткое описанїе) — вершаваны твор вялікалітоўскага паэта другой паловы XVI стагоддзя Андрэя Рымшы. Надрукаваны Іванам Фёдаравым у Астрогу 5 мая 1581 года. Гэта аднааркушнае выданне, у якім дзве старонкі тэксту надрукаваны на адным баку[1]. Гэты паэтычны твор складаецца з дванаццаці невялікіх тэкстаў, якія ўключаюць загалоўкі, двухрадкоўі пра падзеі біблейскай гісторыі і ўказанні дня месяца (па юліянскім календары з абазначэннем кніжнага/лацінскага варыянту назвы месяца). У загалоўках спачатку прыводзіцца лацінская назва месяца, затым старажытнаяўрэйская («погебреіску») і далей — славянская («просто»): «М(е)с(я)ца сентебра, по гебреиску елюль, просто вресень»[1]. ![]() Трыяды назваў месяцаў наступныя[1]:
Назвы трох славянскіх месяцаў прыводзяцца ў польскай транскрыпцыі (вресень, стычень, марец). «Паздерник» захоўваецца ў назве кастрычніка месяца ў сучаснай польскай мове (październik). «Просинец» — старажытнаруская назва месяца, вядомая па многіх ранніх крыніцах, пачынаючы з Астрамірава і Галіцкага Евангелля[1]. Захаваўся толькі адзін экзэмпляр гэтага ўнікальнага твора, што захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia