Астрамірава Евангелле
Астрамі́рава Ева́нгелле — добра захаваны рукапіс сярэдзіны XI стагоддзя, помнік рускага (усходнеславянскага) зводу стараславянскай мовы. Да знаходкі ў 2000 годзе Наўгародскага кодэкса лічылася найстаражытнейшай кнігай, створанай на Русі, г.зн. першым помнікам царкоўна-славянскай мовы рускага (усходнеславянскага) зводу. Апісанне рукапісуЕвангелле-апракас, напісанае буйным прыгожым уставам, прычым памер літар паступова ўзрастае к канцу кнігі (ад 5 мм да 7 мм). Тэкст напісаны ў два слупкі па 18 радкоў на плошчы каля 20×24 см. Шматлікія шматколерныя буквіцы, застаўкі, выявы евангелістаў; пры напісанні тэксту выкарыстоўваецца кінавар. Рукапіс складаецца з 294 аркушаў пергаменту добрае якасці. Ёсць некалькі аркушаў з зашытымі разрэзамі і дзіркамі (у месцах укусаў аваднёў), якія былі да напісання тэксту[1]. Стварэнне і датаваннеНапісана Евангелле дыяканам Рыгорам у 1056—1057 гадах для наўгародскага пасадніка Астраміра, які ў надпісе кнігі названы «близоком» (сваяком) князя Ізяслава Яраславіча[2]. Рукапіс асабліва цікавы тым, што ў яго канцы перапісчык падрабязна расказаў пра акалічнасці і час яго стварэння:
Пераклад на сучасную мову:
Тым самым «Астрамірава Евангелле» — найстаражытнейшы дакладна датаваны аб'ёмны рукапісны помнік, створаны на Русі. У ім, акрамя асаблівасцей агульнарускіх (агульнаўсходнеславянскіх), адлюстраваны і такія моўныя асаблівасці, якія з часам сталі характэрнымі для беларускай і ўкраінскай моў. Згодна з найноўшымі даследаваннямі, кодыкалагічныя характарыстыкі, тэхніка мастацкага аздаблення, устаўныя і каляндарныя асаблівасці «Астрамірава Евангелля» поўнасцю адпавядаюць часу стварэння кодэкса, указанаму дыяканам Рыгорам[3]. Гісторыя знаходкі і выдання рукапісу![]() ![]() У 1701 годзе рукапіс згаданы ў вопісе маёмасці Уваскрэсенскай царквы ў складзе Верхаспаскага сабора . У 1720 годзе па загаду Пятра I евангелле было адаслана, разам з іншымі старымі кнігамі, у Санкт-Пецярбург. Пасля смерці Кацярыны II у яе пакоях рукапіс знайшоў служыўшы пры імператрыцы Я. А. Дружынін, які ў 1806 годзе падарыў яго Аляксандру I. Імператар распарадзіўся перадаць кнігу на захаванне ў Імператарскую публічную бібліятэку (зараз Расійская нацыянальная бібліятэка, Санкт-Пецярбург), дзе яна захоўваецца і цяпер. Рукапіс быў упрыгожаны пераплётам-аправай з каштоўнымі камянямі, з-за чаго ледзь не загінуў: у 1932 годзе яго, разбіўшы вітрыну, украў водаправодчык. Злачынец ададраў пераплёт і закінуў рукапіс у шафу (па іншых звестках — на шафу), дзе яго неўзабаве знайшлі. Нанава пераплятаць не сталі. З пачатку XIX стагоддзя пачалося і навуковае даследаванне рукапісу. Упершыню «Астрамірава Евангелле» было выдадзена А. X. Вастокавым у 1843 годзе з даданнем кароткай граматыкі, слоўніка і грэчаскага падрадковага тэксту. Для гэтага выдання (не факсімільнага, а наборнага) быў створаны адмысловы славянскі шрыфт, які павінен быў як мага дакладней перадаваць почырк арыгінала. (Існуе рэпрынт: Wiesbaden, 1964.) Пазней выйшлі і факсімільныя выданні (чорна-белае 1883 года; каляровае падарачнае ў фармаце арыгінала: Л.: Аврора, 1988). Неаднаразова выдаваўся тэкст помніка. Значныя яго ўрыўкі ўваходзілі ў абавязковую праграму дарэвалюцыйных школ. У 1955 г. Е. Х. Трэй праводзіла рэстаўрацыю рукапісу. Шмат у чым на аснове яго матэрыялу былі створаны сучасныя граматыкі і слоўнікі стараславянскай мовы. Помніку і яго мове прысвечана нямала даследаванняў, аднак мова рукапісу, асаблівасці яго слоўніка па-ранейшаму патрабуюць грунтоўнага вывучэння. Мова рукапісуУ адрозненне ад астатніх помнікаў XI ст. у «Астраміравым Евангеллі» назіраецца правільная перадача рэдукаваных галосных гукаў літарамі ъ, ь. Гэта фанетычная асаблівасць была агульнай для стараславянскай і іншых славянскіх моў, таму ўсходнеславянскі перапісчык па традыцыі добра перадаваў яе на пісьме, хоць яна ў той час ужо знікала. Там жа, дзе ў XI ст. ўжо назіраліся адрозненні паміж стараславянскімі і ўсходнеславянскімі асаблівасцямі, перапісчык міжвольна іх змешваў. Гэта дазваляе разглядаць «Астрамірава Евангелле» як адзін з першых помнікаў стараславянскай мовы рускае (усходнеславянскае) рэдакцыі. Астрамірава Евангелле мае выключнае значэнне для супастаўлення стараславянскіх і старажытнарускіх асаблівасцей у помніках XI ст. Тут назіраецца шэраг старажытнарускіх рыс. Да такіх рыс у першую чаргу адносіцца змяшэнне літар ѧ, ѩ, ѫ, ѭ, якімі абазначаліся насавыя галосныя, з літарамі ѹ, ю, я. У старажытнарускай мове XI ст. насавыя галосныя гукі, раней характэрныя для ўсіх славянскіх моў, ужо супалі з гукамі ѹ, ю, я. Таму Грыгорый, перапісваючы стараславянскі тэкст, не заўсёды правільна перадаваў на пісьме адпаведныя літары. Ён піша:
Замест стараславянскіх спалучэнняў ръ, лъ, рь, ль, якімі перадаваліся складовыя л і р, іншы раз ужываюцца старажытнарускія спалучэнні рэдукаваных галосных з плаўнымі л, р:
Асабліва часта ў помніку сустракаюцца старажытнарускія канчаткі дзеясловаў трэцяй асобы адзіночнага і множнага ліку -ть:
У Евангельскім тэксце Грыгорый паслядоўна перадае стараславянскія няпоўнагалосныя формы слоў: гладъ, глава, гласъ і інш. У пасляслоўі ён карыстаецца старажытнарускімі поўнагалоснымі формамі слоў: въ новѣгородѣ, володимиръ і інш. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
Тэкст Евангелля
Публікацыі аб Евангеллі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia