Хурыцкая мова
Хурыцкая мова — старажытная мова, распаўсюджаная ў краінах Блізкага Усходу ў 2 тысячагоддзі да н. э., родная мова хурытаў. ГісторыяНайбольш старажытныя надпісы (каля 2200 г. да н. э.) на хурыцкай мове знойдзены ў раёне Мардзіна на ўсходзе сучаснай Турцыі. Лічыцца, што ў пачатку 2 тысячагоддзя быў распаўсюджаны на паўднёвым усходзе Анатоліі і на паўночным захадзе Месапатаміі. У сярэдзіне 2 тысячагоддзя да н. э. пашырыўся на тэрыторыю Кілікіі і паўночнай Сірыі. Большасць вядомых хурыцкіх тэкстаў звязаны з дзяржавай Мітані. Найбольш блізкай да хурыцкай з'яўляецца ўрарцкая мова. Ігар Дзьяканаў знаходзіў падабенствы ў хурыцкай і нахскіх мовах. АсаблівасціСловаўтварэнне пераважна з дапамогай суфіксаў. Налічвалася 13 склонаў. Назоўнікі канчаліся на галосныя гукі. Некаторыя даследчыкі вылучаюць да 6 асобных дыялектаў. ПісьмоХурыты карысталіся пераважна акадскай формай клінапісу. Тэксты, знойдзеныя ў Хатусе, напісаны на хецкай форме клінапісу.
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia