Царква Раства Багародзіцы (Парэчча)
Царква Раства Багародзіцы — драўляная царква ў цэнтры вёскі Парэчча, Пінскага раёна. ГісторыяПабудавана ў 1912 годзе. Гарэла і была адноўлена ў 2003—2005 гадах. Архітэктура![]() У аснове планіровачнай арганізацыі храма цэнтральны трох’ярусны зруб, бакавыя прамавугольныя прыдзелы і прытвор, пяцігранная апсіда з маленькімі бакавымі рызніцамі. Дынамічную вертыкальна развітую аб’ёмную кампазіцыю храма фарміруюць трох’ярусная званіца з востраканечным шатром і трох’ярусны асноўны чацверыковы зруб, завершаны сферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай. З чатырох бакоў да яго прымыкаюць нізкія алтары і пяцігранная апсіда, якія надаюць царкве крыжападобны план. Фасады гарызантальна ашаляваныя. У дэкоры карнізаў, ліштвы, вуглавых накладак выкарыстана разьба. Інтэр’ерВа ўнутранай арганізацыі храма пануе прастора сяродкрыжжа, перакрытая высокім пірамідальным скляпеннем на парусах. Абраз сярэдзіны 19 ст. «Мікай Цудатворац». ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia