Парэчча (Пінскі раён)
Парэ́чча[1] (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета. Размешчана за 13 км ад аўтадарогі Івацэвічы — Пінск — Столін і за 30 км ад горада Пінска на беразе ракі Ясельда. ГісторыяПершае згадванне паселішча ў 1495 годзе, калі пінская князёўна Марыя даруе два дворышчы Мацвею Грычыне. Маёнткі ў спадчыну атрымлівае сын Барыс і яго нашчадкі Войны-Грычыны. На пачатку XVII стагоддзя ўласнікамі з’яўляюцца Цярлецкія. Пазней Парэчча пераходзіць да Агінскіх, пазней — да Скірмунтаў. У 1830-я гады Аляксандр Ізідар Скірмунт засноўвае прамысловыя вытворчасці. Пазней маёнтак пераходзіць яго сыну Аляксандру Аляксандравічу, пасля — унуку Раману Аляксандравічу. Скірмунты быў пабудаваны сядзібны дом, які не захаваўся да нашых часоў, заснаваны парк; У розныя гады функцыянавалі цукровы завод (які лічыўся лепшым сярод бурачнацукровых заводаў Мінскай губерні), суконная фабрыка (1836—1916)[2], варсільная плантацыя і бровар. Скірмунтамі збудаваны (1907, не захаваўся) касцёл Сэрца Ісуса і праваслаўны храм. У складзе Польскай Рэспублікі з 1921 года, з’яўляецца цэнтрам гміны. З 1939 года ў БССР. У час гітлераўскай акупацыі ў сакавіку 1944 года знішчана 20 двароў, забіта 20 жыхароў. З 1915 па 1960-я гады праз Парэчча праходзіла вузкакалейная чыгунка Івацэвічы—Камень-Кашырскі. Меўся разваротны трохвугольнік. У Парэцкай СШ вучылася 9—10 класы Яўгенія Янішчыц (1948—1988), беларуская паэтэса і перакладчыца. Рашэннем райвыканкама школе прысвоена імя Яўгеніі Янішчыц. Насельніцтва
Славутасці
Вядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia