Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (Малая Бераставіца)
Царква Святога Дзмітрыя Салунскага — праваслаўны храм у в. Малая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. ГісторыяПабудавана ў 1866 годзе з цэглы і бутавага каменю па тыпавому праекту № 2 на 300 чалавек[1]. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй: званіца, бабінец, малітоўная зала, паўкруглая апсіда. У сілуэце дамінуе трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца з макаўкай на шыі ў завяршэнні. У 1864 г. для званіцы з мясцовага касцёла быў канфіскаваны шасціпудовы звон, які быў у свой час ахвяраваны ранейшай царкве, аб чым сведчыць славянскі надпіс на ім «Благоверная раба Божия Улита Иванова Саковая к церкви Св. Дмитрия Мало-Берестовицкой. Афон лето 1579 г.»[2]. Цыбулепадобная галоўка на гранёным барабане ўзведзена над чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму. Архітэктурны эфект дасягаецца спалучэннем атынкаваных элементаў дэкору (руставаныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, кілепадобныя франтоны, вуглавыя лапаткі) на паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен. Інтэр’ерАбразы «Маці Божая з дзіцем» (18 ст., шата), «Маці Божая з дзіцем» (1707, сярэбраная шата). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia