Царква Узвіжання Святога Крыжа (Бяроза)
Царква Узвіжання Святога Крыжа — праваслаўны храм у в. Бяроза (Кобрынскі раён), на паўднёвай ускраіне вёскі. Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю класіцызму. ГісторыяПабудавана ў 1864 г. з дрэва на месцы храма, які згарэў 2 чэрвеня 1863 г., верагодна, паводле праекта губернскага інжынера В. Дзяменцева. Складанне каштарыса і нагляд за будаўніцтвам ажыццявіў літоўскі епархіяльны архітэктар Т. Савіч. Будаўніцтва вёў майстар са слабоды Чырвоныя Злынкі Чарнігаўскай губерні Васіль Гарбузаў. Імператар ахвяраваў на будаўніцтва 3000 руб., М. М. Мураўёў — 500 руб. АрхітэктураПабудаваны паводле кананічнай чатырохчасткавай кампазіцыіі: званіца, выцягнутая трапезная, кубападобны асноўны аб'ём і пяцігранная апсіда з двума бакавымі рызніцамі. Двухсхільны дах завершаны васьмігранным барабанам з цыбулепадобным гранёным купалам. На галоўным фасадзе дамінуе двух'ярусная шатровая званіца з цыбулепадобнай макаўкай, уваход вылучаны шасцікалонным порцікам, чатрохкалонымі порцікамі дэкарыраваны бакавыя прыдзелы. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны вуглавымі драўлянымі лапаткамі і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. У інтэр'еры іканастас з разнымі царскімі варотамі XIX ст., абразы XVII—XVIII стст. «Маці Божая», «Пакроў», «Успенне Прасвятой Багародзіцы», «Маці Божая з дзіцем Хрыстом і Іаанам» (1800), «Святыя Пётр і Павел», «Жыціе Хрыста», «Святы велікапакутнік Панцеляіман», «Узнясенне Хрыстова», «Афанасій Брэсцкі», «Віленскія мучанікі Антоній, Іван і Яўстахій», «Святы з дзідай», «Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы» (19 ст.), Евангелле (19 ст.). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia