Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Тэўлі)
Свята-Успенская царква — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. ГісторыяПабудавана ў 1872 годзе ў цэнтры вёскі Тэўлі (Кобрынскі раён) з цэглы паводле праекта архітэктара Міхалоўскага[1]. АрхітэктураАсноўны кубападобны аб'ём пад пакатым чатырохсхільным дахам завершаны цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Па падоўжнай восі далучаецца паўкруглая апсіда з рызніцай і трапезнай з прытворам-званіцай (2 васьмерыкі на чацверыку) з шатровым завяршэннем і макаўкай. Архітэктурная выразнасць кампазіцыі дасягаецца ігрой рознавялікіх і разнастайных па форме аб'ёмаў і дахаў. Галоўны і бакавыя арачныя ўваходы аформлены пластычнымі парталамі, арачныя аконныя праёмы — ліштвамі. Геаметрычныя плоскасці фасадаў акаймаваны вуглавымі лапаткамі і фрызам з парэбрыкам. Інтэр'ерАбраз другой палавіны 19 ст. «Ражджаство Хрыстова», разныя царскія вароты. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia