Царква ў гонар Адсячэння Главы Іаана Прадцечы (Межная Слабада)
Царква ў гонар Адсячэння Главы Іаана Прадцечы — праваслаўны храм у в. Межная Слабада Клецкага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны ў цэнтры вёскі, на могілках. ГісторыяПабудавана на мяжы XIX—XX стагоддзяў з дрэва з брамай-званіцай. Да 1990-х гадоў не дзейнічала. Адноўлена ў 1993 годзе. Прыпісная да Свята-Петра-Паўлаўскай царквы в. Галынка. АрхітэктураТвор народнага дойлідства. Храм прамавугольны ў плане, з трохграннай апсідай. Вальмавы дах завершаны па цэнтры васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход праз невялікі прытвор. Перад царквой пастаўлена двух’ярусная чатырохгранная каркасная званіца з шатровым верхам. Сцены 2-га яруса прарэзаны ромбападобнымі праёмамі. Першы ярус выкананы ў выглядзе брамы. Гарызантальная шалёўка сцен аб’ядноўвае званіцу і царкву ў адзіны архітэктурны ансамбль. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia