Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Вялікія Шылавічы)
Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — праваслаўны храм у вёсцы Вялікія Шылавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. ГісторыяПабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы і бутавага каменю. У 1882 годзе адрамантавана пасля пашкоджання маланкай. Прастольнае свята 4 лістапада.
АрхітэктураЦарква — помнік архітэктуры позняга класіцызму. Асновай прасторавай кампазіцыі з’яўляецца цэнтрычны васьмігранны аб’ём, завершаны сферычным купалам на гранёным барабане. Па падоўжанай восі да асноўнага аб’ёму далучаны прамавугольныя ў плане бабінец і апсіда. Галоўны ўваход вырашаны 4-калонным порцікам. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя карнізы, ліштвы паўцыркульных акон, руст. У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Званіца![]() Аналагічна з царквой вырашана асобна размешчаная званіца: цэнтрычны двух’ярусны аб’ём са сферычным купалам. Архітэктура вежы насычана класічным дэкорам: 1-ы ярус апрацаваны рустам, 2-і крапаваны кароткімі пілястрамі, архівольтамі арачных праёмаў. Ярусы вылучаны магутнымі антаблементамі з паясамі прафіляваных карнізаў і сухарыкаў, фрызам на дэнтыкулах. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia