Цыбуля прычасночная
Цыбуля прычасночная[1], ракамболь, іспанскі часнок (Allium scorodoprasum) — агароднінная расліна падсямейства Цыбулевыя (Allioideae). Батанічнае апісаннеДвухгадовая расліна з яйцападобнай цыбулінай, укрытай скурыстай карычневай абалонкай. Лісце лінейнае, недудкаватае, вельмі кароткае. Кветкавая стрэлка 40—80 см. Парасон з фіялетавымі цыбулінамі, шматкветкавы. ТаксанаміяКласіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II ), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[2].
Галерэя
У культурыРазмнажаецца цыбулінамі і паветранымі бульбачкамі. Азімая расліна. Вырошчваецца ракамболь, як і азімы часнок. ВыкарыстаннеВыкарыстоўваецца ў ежу ў сырым выглядзе, цыбуліны соляць. Ужываюць як мачагонны сродак. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia