Цыбуля вінаградная
Цыбу́ля вінаградная[1] (Allium vineale) — кветкавая расліна роду Цыбуля (Allium) падсямейства Цыбулевыя (Allioideae). АпісаннеШматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—80 см. Сцябло прамое, да палавіны аблісцелае, каля асновы мае невялікую яйцападобную цыбуліну з маленькімі, на ножках, жаўтаватымі цыбулінамі. Лісце вузкае, жалабатае, з доўгімі похвамі. Кветкі цёмна-пурпуровыя, на доўгіх кветаножках, з цыбулінкамі ад асновы.
ТаксанаміяКласіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II ), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[2].
ПашырэннеУ прыродзе арэал ахоплівае тэрыторыю Еўропы, Паўночную Афрыку (Алжыр, Марока), Заходнюю Азію (Ліван, Сірыя, Турцыя) і Закаўказзе. Сустракаецца на горных лугах. На тэрыторыі Беларусі расце на травяністых схілах і ў хмызняках, зрэдку як пустазелле на палях. Цвіце ў ліпені—жніўні. Ахоўваецца на тэрыторыі Калінінградскай вобласці Расіі[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia