Аомары
Ао́мары (яп.: 青森市) — цэнтральны горад і порт у Японіі, размешчаны на поўначы вострава Хансю ў бухце Аомары. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Аомары. Плошча горада складае 824,54 км²,[1] насельніцтва — 295 736 чалавек (1 жніўня 2014)[2], шчыльнасць насельніцтва — 358,67 чал./км². Агульныя звесткіАомары размешчаны ў цэнтральнай частцы прэфектуры. Ён выконвае ролю транспартнага калідора паміж двума вялікімі астравамі Хансю і Хакайда, Японскім морам і Ціхім акіянам. Асновай эканомікі горада з’яўляецца сельская гаспадарка, вырошчванне яблыкаў, чорнай парэчкі, гадоўля і лоўля малюскаў (грабеньчыкаў прыморскіх, Patinopecten yessoensis), а таксама вытворчасць ялавічыны. Штогод у Аомары праходзяць вялікія начныя парады нэбута з велізарнымі ліхтарамі. У горадзе размешчана найбуйнейшае ў краіне паселішча-стаянка эпохі неаліту. Геаграфія![]() Аомары размешчаны на паўночным узбярэжжы заліва Муцу, на раўніне Аомары, цэнтральнай часткі прэфектуры Аомары. Горад акружаны з усіх бакоў горамі, найбуйнейшымі з якіх з’яўляюцца вулканічная града Хакода. Аомары мяжуе на захадзе з сялом Ямогіта і горадам Гасёгавара, на паўднёвым захадзе з пасёлкамі Ітаянагі, Фудзісакі і сялом Інакадатэ, на поўдні з гарадамі Кураісі, Хіракава і Тавада, і на ўсходзе з пасёлкамі Сітынахэ і Хіранай. Паўночны бок горада Аомары абмываецца водамі заліва Муцу. Плошча горада складае 824,54 км². Гэта найбуйнейшы горад на тэрыторыі прэфектуры Аомары. КліматКлімат Аомары ўмераны. Сярэдняя тэмпература паветра ў 2007 годзе складала 11,1 ° С. Лета па японскіх мерках халаднаватае і часта туманнае, а зіма адносна цёплая, але вельмі снежная[3]. Сярэдняя колькасць ападкаў у 1999—2007 гадах вагалася паміж 1300—1400 мм[4].
Гісторыя![]() Першыя людзі пасяліліся на тэрыторыі Аомары ў перыяд Дзёмон (12 000 да н.э. — 300 да н.э.). Сведчаннем гэтага з’яўляецца стаянка Санай-Маруяма, найбуйнейшае паселішча дзёмонцаў у Японіі. Нашчадкі гэтых людзей былі часткай этнічна-сацыяльнай агульнасці эмісі, якая ў 12 стагоддзі была заваявана і асімілявана жыхарамі дзяржавы Ямата, продкамі большай часткі сучасных японцаў. У старажытную і сярэдневяковую эпоху на тэрыторыі Аомары існавала некалькі разрозненых населеных пунктаў — порт Ахама, рыбацкая вёска Уто і шэраг заезных пасёлкаў для турыстаў. У 1489 годзе самурайскі род Цуцумі захапіў землі раўніны Аомары і заклаў каля сяла Уто драўляны замак. Аднак праз стагоддзі, у 1585 годзе, войскі Цугару Тамэнобу, палкаводца з суседняй раўніны Цугару, знішчылі гэта ўмацаванне і перападпарадкавалі сабе мясцовую акругу. У 1624 годзе Цугару Набухіра, пераемнік Тамэнобу і кіраўнік княства Хірасакі, загадаў пабудаваць на берагах заліва Муцу порт Аомары, які ўжо з наступнага года пачаў прымаць караблі. У 1626 туды быў пасланы аканом з княства Хірасакі, які паспрыяў развіццю паселішча. Гэты год лічыцца годам заснавання пасёлка Аомары[5]. На працягу ўсяго перыяду Эда (1603—1867) Аомары меў ролю важнага транспартнага пункта ў межах княства Хірасакі, уладання роду Цугару. Ён звязваў асноўныя японскія землі на востраве Хансю з востравам Хакайда, радзімай айнаў. Пасля рэстаўрацыі прамога імператарскага кіравання ў Японіі ў 1869 годзе і адміністрацыйнай рэформы 1871 года, княства Хірасакі было ператворана ў прэфектуру Хірасакі. У верасні 1871 года прэфектурны цэнтр перанеслі з Хірасакі ў пасёлак Аомары, і новая адміністрацыйная адзінка атрымала назву прэфектура Аомары. 1 красавіка 1898 года гэтаму пасёлку быў нададзены статус горада. Узімку 1902 года Аомары стаў месцам вялікай трагедыі: на горным перавале Хакода падчас ваенных вучэнняў загінулі 199 воінаў з 210. Вучэнні былі падрыхтоўкай да будучай руска-японскай вайны, якую планавалася весці ў Сібіры. У часы існавання Японскай імперыі Аомары і яго порт служылі важным ваенна-стратэгічным пунктам. З-за гэтага горад моцна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны — у кастрычніку 1945 года авіяцыя ЗША знішчыла каля 90 % яго забудовы[6]. Паваенны Аомары развіваўся дзякуючы свайму статусу прэфектурнага цэнтра і парому Аомары-Хакадатэ паміж астравамі Хансю і Хакайда, які кантраляваў японскі ўрад. З 1988 года пад Сангарскім пралівам быў пракладзены тунэль Сэйкан, які замяніў гэты паром. У пачатку 21 стагоддзя вялося будаўніцтва хуткасных чыгуначных шляхоў сінкансэн, якія павінны злучыць Аомары з Токіа і буйнымі гарадамі ўзбярэжжа Японскага мора і Ціхага акіяна. 1 кастрычніка 2006 года Аомары атрымаў статус цэнтральнага горада Японіі. ЭканомікаВажны сельскагаспадарчы, лесапрамысловы, гандлёвы і транзітна-транспартны цэнтр у рэгіёне Тохаку. Звязаны хуткасным чыгуначным паромам з горадам Хакадатэ (востраў Хакайда). Развіта рыбная прамысловасць, машынабудаванне, вытворчасць вырабаў з лаку. АдміністрацыяАдміністрацыя горада размешчана па адрасе Аомары-сі, Цюо, 1-цёмэ, 22-5. Тэлефон — 017—734-1111. Славутасці![]() ![]()
Гарады-пабрацімыЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia