Цюрыхскі ўніверсітэт мастацтваў
Цюрыхскі ўніверсітэт мастацтваў (ням.: Zürcher Hochschule der Künste) — швейцарская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Цюрых. З’яўляецца часткай аднайменнай групы ВНУ. Агульная характарыстыкаУстанова налічвае каля 2500 студэнтаў, што робіць яе найбуйнейшай ВНУ ў галіне мастацтваў у Швейцарыі. Універсітэт быў створаны ў 2007 годзе пасля аб’яднання Школы мастацтваў і дызайну і Школы музыкі, драмы і танца. ВНУ прапануе праграмы для будучых бакалаўраў і магістраў, праграмы дадатковай адукацыі ў галіне мастацтва, дызайну, музыкі, мастацкай адукацыі, тэатра, кіно, танцаў, междысцыплінарных даследаванняў, а таксама праграмы для атрымання ступені доктара філасофіі ў супрацоўніцтве з рознымі замежнымі ўніверсітэтамі. У склад установы ўваходзяць таксама музей дызайну, тэатр мастацтваў, музычны клуб і медыя-інфармацыйны цэнтр. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia