Ніжэй прадстаўлены спіс цягліц шыі (лац.: musculi colli, mm. colli), якія з’яўляюцца часткай цягліцавай сістэмы чалавека. Яны аб’яднаны ў спіс у адпаведнасці з міжнародным стандартам Terminologia Anatomica (TA), які быў распрацаваны Федэратыўным камітэтам па анатамічнай тэрміналогіі (FCAT) і Міжнароднай федэрацыяй асацыяцыі анатамаў (IFAA), таксама ў спісе адлюстраваны некаторыя асаблівасці рускамоўнай класіфікацыі (у прыватнасці, глыбіня залягання і размяшчэнне). Цягліцы шыі падзяляюцца на уласныя цягліцы шыі, надпад’языковыя, падпад’языковыя і падпатылiцавыя[1][2][3][4][5]. Беларускія назвы прыведзены паводле лацінска-руска-беларускага анатамічнага слоўніка[6].
Паходжанне цягліц шыі
Цягліцы шыі розныя па сваім паходжанні, сярод іх вылучаюць[2]:
Вытворныя шчэлепных дуг:
Вытворныя першай шчэлепнай дугі — сківіцава-пад’языковая цягліца (лац.: m. mylohyoideus), пярэдняе брушка двухбрушнай цягліцы (лац.: venter anterior m. digastrici);
Вытворныя другой шчэлепнай дугі — шылапад’языковая цягліца (лац.: m. stylohyoideus), задняе брушка двухбрушнай цягліцы (лац.: venter posterior m. digastrici), падскурная цягліца шыі (лац.: platysma);
Пярэднія цягліцы — грудзіна-пад’языковая цягліца (лац.: m. sternohyoideus), грудзіна-шчытападобная цягліца (лац.: m. sternothyroideus), шчытапад’языковая цягліца (лац.: m. thyrohyoideus), лапаткава-пад’языковая цягліца (лац.: m. omohyoideus), падбародкава-пад’языковая цягліца (лац.: m. geniohyoideus);
Бакавыя цягліцы — лесвіцавыя цягліцы: пярэдняя, сярэдняя, задняя і найменшая (лац.: mm. scaleni anterior, medius, posterior et minimus);
Перадхрыбетныя цягліцы — доўгая цягліца шыі (лац.: m. longus colli), доўгая цягліца галавы (лац.: m. longus capitis), пярэдняя прамая цягліца галавы (лац.: m. rectus capitis anterior), латаральная прамая цягліца галавы (лац.: m. rectus capitis lateralis).
Класіфікацыя
Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) цягліцы шыі падзяляюцца наступным чынам:
Уласныя цягліцы шыі;
Надпад’языковыя цягліцы;
Падпад’языковыя цягліцы;
Падпатылiцавыя цягліцы.
Уласныя цягліцы шыі
Уласныя цягліцы шыі (лац.: mm. proprii colli) забяспечваюць рухі (наперад, назад і ў бакі) і нахілы галавы (наперад, назад і ў бакі), шыі і яе скуры, некаторыя з якіх могуць цягнуць першае рабро ўгору і тым самым удзельнічаць у акце дыхання. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да ўласных цягліц шыі (лац.: mm. proprii colli) адносяцца дзве цягліцы, якія з’яўляюцца па рускамоўнай класіфікацыі бакавымі паверхневымі цягліцам, чатыры бакавыя глыбокіх цягліцы і дзве пасярэдніх цягліцы[1][2][3][4][5].
Пярэдняя паверхня рукаяткі грудзіны (лац.: manubrium sterni)
Соскападобны адростак скроневай косці (лац.: processus mastoideus ossis temporalis) і латаральная частка верхняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: pars lateralis linea nuchae superior ossis temporalis)
Надпад’языковыя цягліцы (лац.: mm. suprahyoidei) ляжаць вышэй за пад’языковую косць, але ніжэй за ніжнюю сківіцу, і з’яўляюцца дэрыватамі шчэлепных дуг. Апускаючы ніжнюю сківіцу бяруць удзел у актах глытання і жавання. Надпад’языковыя цягліцы (лац.: mm. suprahyoidei) уваходзяць у склад складанага апарата, які ўключае ў сябе ніжнюю сківіцу, пад’языковую косць, гартань, трахею, які адыгрывае важную ролю ў фарміраванні членараздзельнага маўлення. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да надпад’языковых цягліц шыі (лац.: mm. suprahyoidei) адносяцца чатыры цягліцы, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі пасярэднімі цягліцамі[1][2][3][4][5].
Пярэдняе брушка пераходзіць у сухажылле, якое мацуецца да малога рога пад’языковай косці (лац.: cornu minor ossis hyoidei), і пераходзіць у задняе брушка
Падпад’языковыя цягліцы (лац.: mm. infrahyoidei) ляжаць ніжэй за пад’языковую косць і з’яўляюцца аўтахтоннымі. Асноўнай функцыяй з’яўляецца фіксацыя пад’языковай косці, што робіць магчымай функцыю надпад’языковых цягліц як дадатковых жавальных (апусканне ніжняй сківіцы); таксама падпад’языковыя цягліцы ажыццяўляюць апусканне гартані. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да падпад’языковых цягліц шыі (лац.: mm. infrahyoidei) адносяцца пяць цягліц, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі пасярэднімі цягліцамі[1][2][3][4][5].
Падпатыліцавыя цягліцы (лац.: mm. suboccipitales) з’яўляюцца самымі глыбокімі і слабымі цягліцамі сярод прадстаўленых. Скарачаючыся, яны ўдзельнічаюць у нахілах (назад, наперад і ў бакі) і вярчэннях галавы за кошт рухаў у атланта-патыліцавым суставе (лац.: articulatio atlantooccipitalis), у пасярэднім атлантавосевым суставе (лац.: articulatio atlantoaxialis mediana) і латаральным атлантавосевым суставе (лац.: articulatio atlantoaxialis lateralis). Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да падпатыліцавых цягліц шыі (лац.: mm. suboccipitales) адносяцца шэсць цягліц, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі глыбокім пасярэднімі (перадхрыбетнымі) цягліцамі[1][2][3][4][5].
Синельников Р. Д.Учение о костях, соединении костей и мышцах // Атлас анатомии человека. — 7-е изд. — М.: Новая волна, 2009. — Т. 1. — 344 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-5-7864-0199-9. — ISBN 978-5-94368-050-2. — ББК 28.706. — УДК 611+611.1/.8(075.8)(084.42).
Пивченко П. Г., Трушель Н. А., Ковалева Д. В. Анатомия опорно-двигательного аппарата. Учебное пособие. — 2-е изд. — Минск: БГМУ, 2011. — 147 с. — 552 экз. — ISBN 978-985-528-429-2. — ББК 54.18 я73. — УДК 611.73(075.8).
Гайворонский И. В., Ничипорук Г. И. Анатомия мышечной системы (мышцы, фасции и топография). Учебное пособие. — СПб: ЭЛБИ–СПб, 2005. — 84 с. — 552 экз. — ISBN 5-93979-123-9.
Привес М. Г., Лысенков Н. К., Бушкович В. И. Анатомия человека. — 12-е изд. — СПб.: СПбМАПО, 2006. — 720 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-98037-028-5. — ББК 28.86. — УДК 611(075.8).
Обухова Л. А.Функциональная анатомия мышечной системы // Анатомия человека / под. ред. Шмугурова К. В.. — Новосибирск: НГУ, 2012. — 102 с. — 150 экз.