Цімафей Данілавіч Алексяйчук
Цімафей Данілавіч Алексяйчук (нар. 6 лютага 1921, Камарычы, Радагошцкая воласць, Сеўскі павет, Арлоўская губерня, цяпер Камарыцкі раён, Бранская вобласць, Расія) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1944 г.). БіяграфіяНягледзячы на то, што нарадзіўся ў сям'і рабочых ў Расіі, па нацыянальнасці Ц. Д. Алексяйчук з'яўляецца беларусам. У 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1941 г. скончыў Ташкенцкае ваенна-пяхотнае вучылішча. З лістапада 1942 г. на Закаўказскім, Паўночна-Каўказскім і 1-м Украінскім франтах (у апошнім камандзір стралковага батальёна 197-га стралковага палка 99-й стралковай дывізіі 94-га стралковага корпуса 1-га гвардзейскай арміі.). У 1943 г. ўступіў у партыю. 31 снежня 1943 г. батальён пад камандаваннем Ц. Д. Алексяйчук першы ўварваўся ў г. Жытомір, знішчыў 10 танкаў праціўніка. Пасля вайны працягнуў службу ў савецкім войску (да 1977 г. у званні палкоўніка). У 1947 г. скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Жыве ў г. Масква. Да сыходу на пенсію выкладаў у Маскоўскім эканоміка-статыстычным інстытуце. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia