Ціхінічы (Рагачоўскі раён)
Ці́хінічы[1] (трансліт.: Cichiničy, руск.: Тихиничи) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ціхініцкага сельсавета. Насельніцтва 1490 чал. (2004). Знаходзяцца за за 22 км на паўночны захад ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (лінія Магілёў — Жлобін); палявая дарога злучае вёску з шашай Бабруйск — Гомель. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеУпершыню Ціхінічы ўпамінаюцца ў XV ст. У 1440-я маёнтак вылучылі з Рагачоўскай воласці. Пад 1493 Ціхінічы (пад назвай Ціханцы) упамінаюцца ў Літоўскай метрыцы як маёнтак недалёк ад Рагачова. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. Пад 1567 яны значацца ў попісе літоўскага войска. Па 1784 Ціхінічы атрымалі статус мястэчка. З 1792 тут дзейнічала царква Святога Міхаіла. Пад уладай Расійскай імперыі![]() У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ціхінічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. На 1824 тут штогод праводзіліся 3 кірмашы[2], вядомыя гандлем дубленымі і простымі сялянскімі футрамі і кажухамі. Паводле інвентару за 1848 Ціхінічамі валодалі Аскеркі. На 1860 у мястэчку было 92 драўляныя будынкі, малітоўная школа, бровар. З 1864 у Ціхінічах працавала школа, у якой у першы год яе працы навучаліся 51, а ў 1889 — 58 хлопчыкаў і дзяўчынак. На 1880 — 126 двароў, мураваня царква, 6 крамаў, паштовая кантора, прыёмны лекарскі пункт, малітоўная школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) існавалі аднайменныя мястэчка (246 двароў, царква, 2 малітоўныя дамы, 3 бібліятэкі, хлебазапасны магазін, 13 крамаў, карчма) і фальварак (13 двароў, вінакурня). Найноўшы час25 сакавіка 1918 Ціхінічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, а з 16 студзеня ў склад РСФСР. У 1924 Ціхінічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета. У 1930 у вёсцы працавалі спіртзавод (з 1890), цагельня (з 1921), маслазавод, 2 кузні, вятрак, шавецкая майстэрня. На 1941 — 135 двароў. 16 студзеня 1975 года да Ціхініч далучаны суседнія вёскі Лейчыцы і Слапішча[3]. На 2004 у Ціхінічах было 584 гаспадаркі. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Ціхінічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта. Таксама тут знаходзіцца прыпыначны пункт Ціхінічы. ЗабудоваПлан складаецца з доўгай простай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да цэнтру якой з усходу далучаюцца 2 шчыльна забудаваныя кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, цагляная і драўляная, сядзібнага тыпу. У 1989—1991 тут збудавалі 200 цагляных, катэджавага тыпу, дамоў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных месцаў па аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Славутасці
Страчаная спадчына
Галерэя
Вядомыя выхадцы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia