Чальчак прутападобны
Чальча́к прутападобны[1][2] (Lythrum virgatum) — від кветкавых раслін роду Чальчак (Lythrum) сямейства Плакуновыя (Lythraceae). Апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—120 см. Лісце да асновы паступова (клінападобна) звужанае, абсалютна голае, шызае, сядзячае, супраціўнае. Знешнія зубцы чашачкі (прыдаткі) амаль аднолькавай даўжыні з унутранымі або некалькі карацей. Пялёсткі ружова-пурпурныя[2]. Распаўсюджанне і экалогіяРаспаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі[3][4]. Святлолюбівая расліна, гіграфіт і эўтроф[5]. Ва Украіне від расце на заліўных лугах, па берагах рэк, азёр, ускраінах балот, паблізу вады — на ўсёй тэрыторыі звычайны; у Крыме, рассеяна у стэпавых раёнах, перадгор’ях і на паўднёвым беразе Крыма; меданосная расліна[2]. Ахоўваецца ў Расіі на тэрыторыі Маскоўскай вобласці і Удмурціі[5]. ВыкарыстаннеРэдка выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. Лекавая і меданосная расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia