Чараўніцы (харэаграфічны калектыў)
Чараўніцы — эстрадна-харэаграфічны ансамбль. Заснаваны ў Мінску ў 1976 годзе пад кіраўніцтвам заслужаных артыстаў БССР Раісы і Мікалая Красоўскіх. ГісторыяАнсамбль «Чараўніцы» быў створаны салістамі беларускага балета Мікалаем Піліпавічам і Раісай Ермалаеўнай Красоўскімі. Асновай для калектыва стала выкарыстанне элементаў і прынцыпаў класічнага танца ў эстраднай харэаграфіі, што на момант заснавання ўспрымалася як смелы творчы эксперымент. Значную падтрымку ў рэалізацыі ідэі аказаў міністр гандлю Мікалай Малочка. Першы адбор удзельнікаў праводзіўся сярод студэнтак вучылішча гандлю, інстытута народнай гаспадаркі, працоўніц гандлю, і на конкурс было пададзена некалькі тысяч заявак. Першыя пастаноўкі ансамбля ўключалі:
![]() У 1976 годзе ансамбль упершыню выступіў на сцэне і хутка заваяваў папулярнасць дзякуючы спалучэнню балетнай класікі і яркай эстраднай відовішчнасці. У 1977 годзе ансамбль «Чараўніца» атрымаў званне «Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу самадзейных калектываў работнікаў гандлю» і ўпершыню выступіў ва ўрадавым канцэрце, прысвечаным 60-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. У студзені 1978 года адбыўся яго першы замежны канцэрт у Польшчы, а ў ліпені таго ж года прайшла прэм’ера вальса «На блакітным Дунаі» І. Штраўса, які стаў візітнай карткай калектыву. За кароткі перыяд калектыў стаў пастаянным удзельнікам буйных канцэртаў у Мінску, а таксама тэлевізійных праграм, такіх як «Шире круг» і «Голубой огонёк». Ансамбль у 1980 годзе атрымаў званне «народнага» і прадстаўляў Беларусь у культурнай праграме Алімпіяды-80 у Маскве. У гэтым жа годзе адбыліся прэм’еры нумароў «Балеро» (М. Равеля) і «Купалле» (Я. Глебава). У 1981 годзе калектыў выступіў на трэцім фестывалі савецкай і венгерскай моладзі ў Будапешце, а ў 1982 годзе прадставіў танцы на сцэне Крамлёўскага палаца з’ездаў. У 1983 годзе ансамбль удзельнічаў у адкрыцці Усесаюзнага тыдня музыкі для дзяцей і юнацтва, прадставіў танец «Танец з шаблямі» (А. Хачатурана) на фестывалі кубінска-савецкага сяброўства, а таксама выканаў кампазіцыю «Купалле» (Я. Глебава) у фільме «Белы сон». У 1983—1984 гадах ансамбль удзельнічаў у здымках навагодняй праграмы «Голубой огонёк» у Маскве, дзе з поспехам прадставіў свае лепшыя нумары. ![]() У 1984 годзе ансамбль дасягнуў новых вышынь, атрымаўшы званне лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола БССР за ўклад у эстэтычнае выхаванне моладзі. Прэм’еры нумароў, такіх як «Вальс» на музыку А. Хачатурана і «Майскі вальс» І. Лучанка, адзначалі важныя падзеі, уключаючы 40-годдзе Перамогі і XVIII Усесаюзны кінафестываль. У 1985 годзе ансамбль удзельнічаў у XII Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве. У 1986 годзе калектыў аб’яднаўся з Дзяржаўным ансамблем танца Беларусі для выступлення ў Крамлёўскім палацы з’ездаў, прадставіўшы нумар «Ляцяць жураўлі» на музыку І. Лучанка. Сярод новых пастановак былі сольныя нумары, такія як «Рускі танец» П. Чайкоўскага. З 1982 па 1989 гады ансамбль актыўна гастраляваў, у тым ліку выступленні ў Крамлі, на крэйсеры «Мінск», у Берліне, Вене, Лінцы Бухарэсце, Празе, Чэске-Будзеёвіцы, і прэзентаваў гледачам свае візітныя карткі: «Гусары» на марш Радэцкага і іншыя яркія нумары, заваяваўшы прызнанне публікі. Восенню 1989 года эстрадна-харэаграфічны ансамбль «Чараўніцы» атрымаў статус прафесійнага калектыву пры Дзяржкамітэце па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Пераход на прафесійную пляцоўку азнаменаваўся выступам у навагодняй праграме «Шире круг» з танцам «Бярозка», які трансляваўся па Цэнтральным тэлебачанні. Пасля смерці кіраўніка М. Ф. Красоўскага ў тым жа годзе творчую дзейнасць ансамбля ўзначаліла Раіса Ермалаеўна Красоўская, якая значна ўзбагаціла рэпертуар. «Чараўніцы» працягвалі гастраляваць у дзясятках краін, уключаючы Іспанію, Італію, Германію, Туніс і Марока. З 1999 года ансамбль штогод удзельнічаў у міжнародным праекце «Штраўс Гала», выконваючы знакамітыя вальсы, полькі і іншыя танцы пад кіраваннем выдатных дырыжораў. Апошні канцэрт калектыва адбыўся ў Іспаніі ў студзені 2011 года. Раіса Красоўская пайшла з жыцця ў 2015 годзе, пакінуўшы спадчыну ў выглядзе таленавітага ансамбля, многія ўдзельнікі якога прадоўжылі творчы шлях, стварыўшы танцавальныя гурты як у Беларусі, так і за яе межамі.
Рэпертуар![]() ![]()
У пазнейшыя гады, пасля смерці Мікалая Піліпавіча, Раіса Красоўская ўзбагаціла рэпертуар новымі пастаноўкамі: Антрэ, Бублікі, Мадэрн ноў-ноў, Раксет, Усход, Самба, Іспанскае капрычыа, 5 вальсаў, 3 полькі. Склад калектыву
Людміла Астапенка, Тамара Бізунова, Нэлі Вашкевіч, Ларыса Галянтава, Ірына Гарэлька, Таццяна Гутэнка, Ала Жылінская, Таццяна Жых, Камінская, Таццяна Карнашэўская, Ала Карнашэўская, Наталля Каховіч, Ірына Кірайчук, Галіна Крысько, Валянціна Кісялёва, Алена Кузняцова, Ніна Кучук, Святлана Кунцэвіч, Людміла Міхеева, Наталля Лобач, Людміла Ляхавец, Наталля Міхневіч, Ірына Парфіяновіч, Валянціна Петух, Наталля Плясун, Наталля Прымшыц, Таццяна Прымшыц, Алена Парахаўнік, Ірына Папова, Святлана Разумава, Наталля Сёмка, Тамара Суравец, Старчанка, Ірына Цішчанка, Ірына Шабан, Вольга Шаціла, Ганна Шпакоўская, Вікторыя Яварская, Ала Фесун, Ларыса Чэрапава.
Наталля Будовіч, Ларыса Васілюк, Таццяна Вальмус, Алена Гардзей, Таццяна Герасіменя, Вольга Гурская, Вольга Глоава, Наталля Зімарова, Маргарыта Кардымон, Наталля Крывенка, Наталля Крэмес, Ірына Крапіўніцкая, Ірына Кузьміна, Святлана Лях, Галіна Мархель, Вольга Макаранка, Алена Мулярчык, Алена Мірзоева, Іна Міхедка, Вольга Майсеенка, Дыяна Новік, Святлана Акунь, Святлана Пугачова, Вольга Пратасоўская, Марына Расолька, Таццяна Рамановіч, Святлана Савасценя, Алена Селязнёва, Кацярына Скараходава, Алена Спруць, Жанна Урбановіч, Ірына Фёдарава, Анжэла Федарчук, Ала Холад, Іна Шаціла, Тамара Шэўна, Маргарыта Шарэшак, Вікторыя Шчэрба, Крысціна Камянюк, Тамара Пяхота, Алена Лукашонак.
Алена Аліпчанка, Зоя Аржаннікава, Наталля Багам’я, Эла Багуцкая, Марына Буда, Наталля Валадзько, Вольга Калінечэнка, Юлія Краўчанка, Зіна Курловіч, Алена Маркава, Анжэла Мікуловіч, Таццяна Муравіцкая, Галіна Назарава, Наталля Назарава, Наталля Навумава, Аксана Арлоўская, Наталля Пась, Таццяна Пілецкая, Марына Серганава, Марына Тарасава, Сняжана Тоўстая, Таццяна Чорных. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia