Мікалай Пятровіч Малочка
Мікала́й Пятро́віч Мало́чка (12 снежня 1919, в. Пляцянічы Гродзенскай губерні (цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) — 6 красавіка 1988, г. Мінск) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук (пісьменнік Аляксей Карпюк пісьмова і называючы сведкаў сцвярджаў, што дысертацыю за М. Малочку напісаў іншы чалавек)[2]. Член УКП(б)[1]. БіяграфіяУ дзяцінстве працаваў у кулакоў і на цагляна-чарапічным заводзе. Двойчы быў асуджаны польскім судом за рэвалюцыйную дзейнасць. У 1939 годзе стаў намеснікам старшыні Пляцяніцкага сельсавета, дырэктарам мясцовага цаглянага завода. У 1940—1946 гадах служыў у РСЧА. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У мірны час быў загадчыкам ваенным аддзелам Зэльвенскага РК КПБ, першым сакратаром Воранаўскага, Казлоўшчынскага РК КПБ. У 1957 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1959 года інспектар ЦК КПБ, сакратар Гродзенскага абкама КПБ, а з 1961 года — старшыня Гродзенскага аблвыканкама. У 1972 годзе быў вылучаны на пасаду міністра гандлю БССР. Памёр у Мінску 6 красавіка 1988 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР[3]. ТворыПасля смерці ў 1989 годзе былі выдадзеныя яго мемуары «Аб пражытым і перажытым» (Мінск, 1989 г.). УзнагародыМікалай Малочка ўзнагароджаны[3]: Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia