Мікалай Піліпавіч Красоўскі
Мікалай Піліпавіч Красоўскі (11 ліпеня 1933, Рэчыца — 23 лістапада 1989, Мінск) — беларускі артыст балета, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1972). Стваральнік і мастацкі кіраўнік ансамблю «Чараўніцы». БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і працоўных, меў двух братоў. Бацька загінуў падчас вайны. Пасля вайны сям’я пераехала ў Мінск. З 12 гадоў Мікалай працаваў разнорабочым на рынку. У 1951 годзе скончыў Беларускае харэаграфічнае вучылішча, а ў 1953 годзе — Ленінградскае (клас А. І. Пушкіна). У 1956 годзе вярнуўся ў Мінск, працаваў камсоргам у Тэатры оперы і балета. Пасля канфлікту з кіраўніцтвам пераехаў з жонкай Раісай Красоўскай у Чалябінск, дзе ўдзельнічаў у адкрыцці мясцовага тэатра оперы і балета[1], пасля працаваў у Бакінскім тэатры оперы і балета. З 1960 па 1975 год быў вядучым салістам тэатры оперы і балету БССР, паралельна скончыў балетмайстарскі факультэт ГІТІСа. У 1972 годзе атрымоўвае званне заслужанага артыста, а ў 1975 годзе пакінуў сцэну. У 1976 годзе стаў мастацкім кіраўніком эстрадна-харэаграфічнага ансамблю «Чараўніцы». Памёр 23 лістапада 1989 года ў Мінску, пахаваны на паўночных могілках. Сям’яЖонка Раіса Ермалаеўна, дачка Вікторыя (1958 г.н.). Творчасць![]()
Выконваў партыі ў балетах: Спартак, Дон Кіхот, Баядэрка, Мара, Выбранніца, Папялушка, Рамэа і Джульета, Лебядзінае возера, Спячая прыгажуня, Райманда Белатмейстар: Фіялка Манмартра (аўт. I. Кальман), Пяе Жаваранак (аўт. Ю. Семяняка) Сярод іншых пастановак Мікалай Філіпавіч стварыў балет «Кастусь Каліноўскі» (не блытаць з аднаіменнай операй 1947 года), лібрэта да якога напісаў Уладзімір Караткевіч, а музыку – кампазітар Алег Янчанка. Аднак прэм’ера так і не адбылася – ЦК Беларусі забараніў балет з ідэалагічных прычын.[2]
Цікавыя факты
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia