Часлава Браніславаўна Ашукоўская
Часлава Ашукоўская (нар. 8 кастрычніка 1932) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належала да смаргонскай групы арганізацыі.[1] БіяграфіяНарадзілася 8 кастрычніка 1932 г. у Смаргоні ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Гродзенская вобласць). У 1940 г. бацьку арыштавалі і асудзілі да зняволення савецкія ўлады, якія ўсталяваліся ў верасні 1939 г. у Заходняй Беларусі. Часлава Ашукоўская засталася з маці, старэйшымі братам і сястрой. Пасля Другой сусветнай вайны вучылася ў Смаргонскай сярэдняй школе. У 1949 пазнаёмілася ў школе з вучнямі-антыкамуністамі, стала сябрам мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, але да актыўнай дзейнасці далучыцца не паспела. Моладзевая арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але ў будучыні планавалася перайсці і да больш актыўных дзеянняў. 23 сакавіка 1950 г. Чаславу Ашукоўскую, тады яшчэ дзевяцікласніцу, разам з Марыяй Барташэвіч арыштавалі органы МДБ. Утрымлівалася ў турме ў Маладзечне. У адрозненні ад многіх іншых удзельнікаў арганізацыі, Чаславу падчас допытаў не катавалі. 8 мая разам з групай удзельніц мядзельска-смаргонскага падполля была асуджана трыбуналам БВА да 8 гадоў канцлагераў «за неданясенне». Як малалетняя ўтрымлівалася першы год у дзіцячай калоніі ў Гомелі, працавала ў швейнай майстэрні. Далейшы тэрмін адбывала ў канцлагерах за Свярдлоўскам, дзе выкарыстоўвалася на розных цяжкіх работах: як толькі ёй споўнілася 18, яе адправілі па этапе ў Салікамскі канцлагер. Пра зняволенне ўспамінала так:
Некалькі разоў была скалечаная падчас цяжкіх прац:
Летам 1954 вызвалена і вярнулася ў Смаргонь. Выйшла замуж за вайскоўца-армяніна на прозвішча Галумян, які ўсе гэтыя гады чакаў яе вяртання. З мужам і дзецьмі жыла ў розных мясцінах СССР, а таксама ў ГДР. Пасля гэтага Часлава марыла вярнуцца ў Беларусь, але сям'я пераехала на сталае месца жыхарства ў Туапсэ (цяпер Краснадарскі край, Расія). Там Часлава Ашуковіч скончыла вячэрняе аддзяленне гандлёвага тэхнікума, шмат гадоў працавала прадаўцом і засталася там жыць пасля смерці мужа. Удзельнічала ў напісанні ўспамінаў для кнігі Міхася Чарняўскага «Ня бойцеся ахвяраў і пакут». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia