Чорнае люстэрка (тэлесерыял)«Чорнае люстэрка» (англ.: Black Mirror) — брытанскі фантастычны тэлесерыял, створаны па сцэнары Чарлі Брукера. Серыі не звязаныя паміж сабой ні сюжэтам, ні акцёрамі, ні часам або месцам апавядання. Па словах Брукера, усе сюжэты аб'ядноўвае толькі сатыра на той лад жыцця, што распаўсюджаны ў сучасным грамадстве[6]. Скразная тэма — уплыў інфармацыйных тэхналогій на чалавечыя адносіны[7]. Прэм'ера першага сезона адбылася 4 снежня 2011 года на тэлеканале Channel 4, паказ другога сезона пачаўся 11 лютага 2013 года. 16 снежня 2014 года выйшла спецыяльная калядная серыя. У верасні 2015 года кампанія Netflix замовіла вытворчасць трэцяга сезону, які складаецца з 6 серый, паказ якіх адбыўся 21 кастрычніка 2016 года[8]. Паказ чацвёртага сезону, які складаецца з 6 серый, запланаваны на 2017 год[9]. Спіс эпізодаў
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia