Чына клубняносная
Чына клубняносная, Земляныя арэхі[1] (Lathyrus tuberosus) — шматгадовая травяністая расліна роду Чына сямейства Бабовыя (Fabaceae). РаспаўсюджаннеСустракаецца ў Еўропе, на Каўказе, у Сібіры, на Алтае, у Сярэдняй Азіі, на поўдні Далёкага Усхода, у Паўночна-Заходнім Кітаі. Расце на стэпавых лугах, як пустазелле ў пасевах, па лясных узлесках і хмызняках, пераважна на чарназёмных глебах. Апафіт. Батанічнае апісанне
Карэнішча тонкае, звычайна з патоўшчанымі верацянопадобнымі або амаль шарападобнымі каранямі. Сцёблы 30-80 см даўжынёй, узыходзячыя, прасцёртыя, зачэпліваюцца з дапамогай ліставых вусікаў, рабрыстыя. Лісточкі 2-4,5 см даўжынёй, 0,7—1,5 см шырынёй, даўгавата-эліптычныя, звычайна найбольш шырокія ў верхняй палове. Прылісткі паўстрэлападобныя, 0,5—2 см даўжынёй. Гронкі друзлыя, 3-7-кветкавыя. Чашачка 5-6 мм даўжынёй; верхнія зубцы трохкутныя, ніжнія ланцэтныя, карацей трубкі або амаль роўныя ёй. Вяночак пурпурна-чырвоны, 15-20 мм даўжынёй. Завязь, пераважна ў ніжняй частцы, пакрыта дробнымі залозкамі. Бабы 2,5—4 см даўжынёй, даўгавата-лінейныя, голыя. ![]() Хімічны складХімічны склад вывучаны недастаткова. Вядома, што ў траве ўтрымліваюцца бялкі, вітаміны і такаферол[2]. Практычнае выкарыстаннеКлубні велічынёй з лясны арэх ужываюцца ў ежу, у сырым выглядзе іх смак ялкавы і нагадвае радыску. На Каўказе іх чысцяць ад скарыначкі, вараць у салёнай вадзе і ўжываюць у ежу (па смаку яны нагадваюць каштаны або кампот)[3]. З маладога лісця робяць салаты. Культывуюць як харчовую культуру ў Новай Зеландыі і Нідэрландах[4]. Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны. Можа быць выкарыстана як шматгадовы «Lathyrus odoratus». Выкарыстанне ў медыцынеУжываецца ў народнай медыцыне Каўказа, Паволжа і Заходняй Сібіры. Адвар клубняў прымаюць пры дызентэрыі, калітах, дыярэі ― пры парушэнні перыстальтыкі органаў стрававання, адрыжцы, спазмах, неўрозах кішачніка. На Алтаі, акрамя таго ўжываецца ад «радзімчыка» (дзіцячыя радавыя траўмы), колючых галаўных боляў і супраць глістоў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia