Чэмпіянат свету па футболе 2002
XVII чэмпіянат свету па футболе праходзіў з 31 мая па 30 чэрвеня 2002 года ў Паўднёвай Карэі і Японіі. Чэмпіёнам у пяты раз стала зборная Бразіліі. Упершыню спаборніцтва такога маштабу праходзіла ў Азіі і ўпершыню адначасова ў двух краінах. Рашэнне аб выбары месца правядзення чэмпіянату свету было прынята міжнароднай федэрацыяй футбола ФІФА у Цюрыху ў маі 1996 года (папярэдне, і ў лістападзе таго ж года — канчаткова). Першапачаткова на права правядзення турніру прэтэндавалі ўсяго 2 краіны — Карэя і Японія, паасобку. Але 31 мая 1996, каб не абвастраць і без таго напружаныя адносіны паміж дзвюма краінамі, кангрэс ФІФА прыняў сапраўды «саламонава рашэнне», аб’яднаўшы заяўкі, хоць былі і праціўнікі такога выбару, у прыватнасці тагачасны прэзідэнт ФІФА Жаао Авеланж. Нягледзячы на якасную арганізацыю чэмпіянату свету 2002, у далейшым ФІФА мае намер не практыкаваць сумеснага правядзення турніраў пад сваёй эгідай. Афіцыйны мяч турніру — Adidas Fevernova. Заўвагі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia