Спіс фіналаў чэмпіянатаў свету па футболе
Чэмпіянат свету — міжнароднае спаборніцтва па футболе, заснаванае ў 1930 годзе. У ім удзельнічаюць мужчынскія футбольныя зборныя краін-членаў Міжнароднай футбольнай федэрацыі (ФІФА), галоўнага футбольнага органа кіравання. Турнір праходзіць кожныя чатыры гады за выключэннем 1942 і 1946 гадоў, калі ён быў адменены ў сувязі з Другой сусветнай вайной. Апошні чэмпіянат свету, які праходзіў у 2022 годзе, выйграла зборная Аргенціна, якая ў фінале па пенальці перайграла Францыю (3:3 пасля дадатковага часу, 4:2 па пенальці). Фінал чэмпіянату свету з’яўляецца апошнім матчам спаборніцтва і вызначае, каманда якой краіны стане сусветным чэмпіёнам. Калі пасля 90 хвілін асноўнага часу матча лік застаецца роўным, назначаецца дадатковы 30-хвілінны перыяд гульні, які называюць дадатковым часам. Калі нічыя паміж камандамі застаецца і пасля дадатковага часу, пераможца фінальнага матча вырашаецца ў серыі пенальці. Зборная, якая перамагае ў серыі пенальці, абвяшчаецца чэмпіёнам свету[1]. Пераможца турніру вырашаўся ў выніку адзіночнага паядынку заўсёды акрамя 1950 года, калі чэмпіён свету вырашаўся ў выніку фінальнага групавога раўнда, у якім удзельнічалі чатыры зборныя (Уругвай, Бразілія, Швецыя і Іспанія). Матч паміж Уругваем і Бразіліяй быў адным з двух апошніх матчаў чэмпіянату і вырашальным, бо абедзве каманды ішлі наперадзе паводле ачкоў і каманда, якая перамагала ў гэтым паядынку, гарантавала сабе чэмпіёнства. Такім чынам, ФІФА лічыць гэты матч дэ-факта фіналам чэмпіянату свету 1950 года[2]. У 22 чэмпіянатах свету прымалі ўдзел 80 розных зборных, з якіх 13 даходзілі да фінальных матчаў і 8 станавіліся чэмпіёнамі[заўв 1]. З пяццю тытуламі Бразілія з'ўляецца самай паспяховай камандай чэмпіянатаў свету, а таксама адзінай краінай, якая прымала ўдзел ва ўсіх розыгрышах спаборніцтва[4]. Італія і Германія па чатыры разы выйгравалі чэмпіянат свету, Уругвай, Аргенціна і Францыя — па два, а Англія і Іспанія — па адным разе. Каманда, якая перамагае ў фінальным матчы, атрымлівае традыцыйны трафей, а яе імя гравіруецца на ніжняй частцы гэтага трафея[5]. У 22 папярэдніх чэмпіянатах свету толькі краіны з Еўропы і Паўднёвай Амерыцы даходзілі да фіналу галоўнага футбольнага першынства. Дзевяць разоў (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 2006, 2010 і 2018) у фінальным паядынку гулялі дзве еўрапейскія зборныя і толькі два разы (1930 і 1950) — дзве зборныя краін Паўднёвай Амерыкі. Рэкорд па колькасці выхадаў у фінал належыць зборнай Германіі, якая 8 разоў гуляла ў вырашальных паядынках чэмпіянату. Зборныя Італіі (1934—1938) і Бразіліі (1958—1962) з’яўляюцца адзінымі, якія выйгравалі чэмпіёнскія тытулы два разы запар, а зборныя ФРГ (1982—1990) і Бразіліі (1994—2002) адзінымі, якія тройчы запар даходзілі да фіналаў. Фіналы 1970 і 1994 гадоў паміж зборнымі Бразіліі і Італіі, а таксама фіналы 1986, 1990 і 2014 гадоў паміж зборнымі Германіі і Аргенціны з’яўляюцца адзінымі вырашальнымі паядынкамі паміж аднымі камандамі. Фінал 1934 года паміж зборнымі Італіі і Чэхаславакіі застаецца апошнім фіналам чэмпіянату свету, калі абедзве зборныя ўпершыню дайшлі да фіналу спаборніцтва[заўв 2]. Пяць разоў (1934, 1966, 1978, 2010 і 2014) вынік фіналу вызначаўся ў дадатковы час і яшчэ тры разы (1994, 2006 і 2022) чэмпіёны свету вызначаліся ў серыі пенальці. Фіналы 1930 і 1966 гадоў з’яўляюцца адзінымі, якія праходзілі не ў нядзелю: першы адбыўся ў сераду, а другі — у суботу. Месцы правядзення11 разоў фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі на тэрыторыі Еўропы, 5 разоў — на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, 3 разы — у Паўночнай Амерыцы, 2 разы — у Азіі і 1 раз — у Афрыцы. Па два разы фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі ў Рыме (1934 і 1990), у Парыжы (1938 і 1998 у Сен-Дэні), у Рыа-дэ-Жанэйра (1950 і 2014) і ў Мехіка (1970 і 1986). У Германіі фіналы праходзілі таксама два разы, але ў розных гарадах — у Мюнхене ў 1974 годзе і ў Берліне ў 2006 годзе. Спіс фіналаў
Слупок «Год» азначае год, у які праходзілі матчы асноўнай стадыі чэмпіянату, а спасылкі вядуць да артыкулаў пра адпаведныя чэмпіянаты. Спасылкі да артыкулаў пра фіналы чэмпіянатаў знаходзяцца ў слупку «Лік». Спасылкі ў слупках «Пераможцы» і «Фіналісты» вядуць да артыкулаў пра нацыянальныя зборныя, а не пра краіны. Статыстыка паводле краін![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]()
Статыстыка паводле канфедэрацый
Аўтары галоўУ агульнай колькасці ў фіналах чэмпіянатаў свету былі забіты 83 галы, аўтарамі якіх сталі 64 футбалісты. Адзіным, хто забіў 4 мачы ў фіналах, з’яўляецца француз Кіліян Мбапэ (адзін гол у 2018 годзе і хет-трык у 2022 годзе). Чацвёра футбалістаў забілі па тры мячы ў вырашальных паядынках: бразільцы Вава і Пеле, англічанін Джэфры Херст і француз Зінедзін Зідан. Сярод іх Херст аформіў хет-трык у фінальным матчы, а іншыя гульцы забівалі ў двух фіналах. Сямёра футбалістаў забілі па два галы ў фіналах чэмпіянатаў свету: немцы Паўль Брайтнер і Гельмут Ран, італьянцы Джына Калаусі і Сільвіа Піёла, аргенцінцы Марыа Кемпес і Ліянель Месі і бразілец Раналду. Пры гэтым Брайтнер (разам з Мбапэ, Вавам, Пеле і Зіданам) з’яўляецца адным з пяці гульцоў, якія забівалі галы ў двух фіналах. Шасцёра астатніх бамбардзіраў (разам з Вавам, Пеле і Зіданам) уваходзяць у дзявятку аўтараў дубляў у фінальных матчах і (разам з Мбапэ і Херстам) у 11 футбалістаў, якія забівалі больш за адзін гол у фінальным паядынку. Сярод бамбардзіраў фінальных матчаў 10 немцаў, 10 бразільцаў, 9 італьянцаў, 9 аргенцінцаў, 6 уругвайцаў, 5 французаў, 4 венгры, 2 англічаніны, 2 харваты, 2 чэхаславакі, 2 нідэрландцы, 2 шведы і 1 іспанец. Найбольшая колькасць галоў была забіта бразільцамі (15), немцамі (12), італьянцамі і аргенцінцамі (па 11), французамі (10[заўв 11]). Харват Марыа Манджукіч у 2018 годзе стаў адзіным аўтарам аўтагола ў фіналах чэмпіянатаў свету. Заўвагі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia