Джодзі Шэктэр
Джодзі Дэвід Шэктэр (англ.: Jody David Scheckter; нар.29 студзеня 1950 года, Іст-Лондан, ПАР) — паўднёваафрыканскі аўтагоншчык і прадпрымальнік. Адзіны ў гісторыі чэмпіён свету Формулы-1 афрыканскага паходжання (1979 года). Джодзі не адзіны аўтагоншчык ў сям’і — яго старэйшы брат Ян таксама займаўся кальцавым аўтаспортам і быў пілотам Формулы-1. Шэктэр быў двойчы жанаты: яго першая жонка Памэла нарадзіла яму двух сыноў — Тобі і Томаса; а другая жонка Клер — адразу чатырох дзяцей. Пасля сыходу з гонак Джодзі заснаваў кампанію FATS Inc., якая займалася стварэннем сімулятараў агнястрэльнай зброі. Кампанія была вельмі паспяховая, але праз нейкі час Шэктэр-старэйшы быў вымушаны яе прадаць для фінансавання ранніх стадый гоначнай кар’еры сваіх сыноў. У апошнія гады захапіўся сельскай гаспадаркай, набыўшы ў Хэмпшыр ферму для вытворчасці экалагічна чыстых прадуктаў харчавання. Ён таксама ўдзельнічае ў розных перадачах, якія прапагандуюць адмову ад ГМА. У 2009 годзе Джодзі абвясціў пра жаданне заняцца вытворчасцю біядынамічных пеністых вінаў. Завяршыўшы актыўныя выступы, паўднёваафрыканец тым не менш не страціў сувязь з аўтаспортам: перыядычна ён прымае ўдзел у розных аматарскіх спаборніцтвах і рэкламных акцыях. |
Portal di Ensiklopedia Dunia