Звычайны шакал або азіяцкі шакал[1], таксама залацісты шакал[2], часта званы проста шакал (Canis aureus) — млекакормячае з сямейства сабачых.
Постаць
Шакал — невялікая жывёла, памерам менш за сярэдняга сабаку. Па агульным абліччы ён вельмі падобны да ваўка, але драбнейшы, з карацейшым хвастом і вузкай, завостранай мордай. Даўжыня цела звычайнага шакала без хваста дасягае 80 см, а вышыня ў карку не перавышае 50 см, часцей 42-45. Важыць ён 7-10 кг, рэдка больш.
Залацісты шакал галоўным чынам насяляе паўднёвыя раёны Еўропы, Азію. У апошнія гады назіраецца пашырэнне арэалу яго пражывання з істотным прасоўваннем на поўнач. Звера неаднаразова адзначалі ў Польшчы, Літве, Латвіі; адзін экзэмпляр быў здабыты падчас палявання ў 2017 годзе ў ваколіцах вёскі ХабовічыКобрынскага раёна Беларусі[3]. Ён аддае перавагу адкрытай прасторы — закінутыя меліярацыйныя сістэмы з мноствам каналаў, зараснікамі хмызнякоў, трыснягу. У 2020 годзе здарылася першая рэгістрацыя шакала ў Налібоцкай пушчы, ён з’явіўся тут натуральным чынам у выніку паступовай экспансіі ў паўночным накірунку[4].
Меншага памеру за C. a. indicus, аднак яго статус як асобнага віду спрэчны: некаторыя вучоныя сцвярджаюць, што яго класіфікацыя грунтуецца выключна на назіранні за жывёламі ў няволі.[7]
Яго поўсць — сумесь чорнага і белага, з колерам скуры буйвала на плячах, вушах, нагах. Цёмная поўсць пераважае на сярэдзіне хваста і спіны. Жывот, грудзі і бакі ног светла-крэмавыя, пыса часцей шэрыя. Дарослая асобіна дасягае ад 100 см у даўжыню, 35-45 см у вышыню і 8-11 кг вагі.[8]
67-74 см даўжыні, 5-8,6 кг вагі. Зімовая поўсць карацейшая, болей гладкая. Спіна болей цёмная, сустракаюцца чорныя і пярэстыя колеры. Ніз болей пігментаваны на падбародку, заднім горле, грудзях, канцывіны колеру іржавай охры. Лінька адбываецца раней, чым у indicus.[11]
Карлікавы віды, усяго каля 10-і дзюймаў у холцы, звычайна шэравата-жоўтага колеру, з невялікай колькасцю чорнага. Пыса і ногі цалкам жоўтыя, ніжнія часткі — белыя.[12]
↑Lekagul, B. & McNeely, J. Mammals of Thailand, Darnsutha Press; Second edition edition (January 1, 1988), ISBN 974-86806-1-4
↑Shreshta, Tej Kumar (1997). Mammals of Nepal: (with reference to those of India, Bangladesh, Bhutan and Pakistan). Steven Simpson Books. ISBN0-9524390-6-9.
↑Lapini, L. (2003), Canis aureus (Linnaeus, 1758). In Boitani, L.; Lovari, S.; Vigna Taglianti, A. (ed.). Fauna d'Italia: Mammalia III. Carnivora, artiodactyla, 47-58. Calderini publ., Bologna