Шалфей цудоўны
Шалфе́й цудоўны[2][3], сальвія[3] (Salvia splendens) — від кветкавых раслін з роду Шалфей (Salvia) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Батанічнае апісаннеРасліны — шматгадовыя паўкусты, каля метра вышынёй, лісце супраціўнае парнае, у выглядзе эліпса, прыкладна 7 на 5 см. Кветкі — ярка-чырвоныя або пурпуровыя, часам з фіялетавым адценнем, па 2—6 ў кожным суквецці. АрэалАрэал — тропікі Бразіліі. Від аддае перавагу сонечным месцам, не выносіць пахаладанняў[4]. КласіфікацыяТаксанаміяВід Шалфей цудоўны уваходзіць у род Шалфей (Salvia) падсямейства Nepetoideae сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
Значэнне і выкарыстаннеУ якасці дэкаратыўнай расліны вырошчваецца ў трапічным поясе і аранжарэях. У больш халодным поясе расліны могуць вырошчвацца як аднагадовыя. Акрамя таго, від выкарыстоўваецца ў медыцыне і кулінарыі. Як і ў большасці відаў шалфею, у лісці і кветках утрымліваюцца псіхатропныя рэчывы, заспакаяльныя нервовую сістэму, але, насуперак распаўсюджанай думцы, іх дзеянне параўнальна слабае. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia