Шальнік трыпутнікавы
Шальнік трыпутнікавы, або Водны трыпутніктрыпутнік (лац.: Alisma plantago-aquatica) — від раслін з роду Шальнік сямейства Шальнікавыя (Alismataceae), тыпавы від гэтага роду. НазваВідавы эпітэт у навуковай назве віду — plantago-aquatica — перакладаецца як «вадзяны трыпутнік». Батанічнае апісанне![]()
Шматгадовая травяністая расліна з кароткім тоўстым карэнішчам. Вышыня расліны вагаецца звычайна ў межах 20-60 см. Лісце з доўгім хвосцікам, сэрцападобнай або закругленай асновай, яйцападобнай або ланцэтна-яйцападобнай пласцінкай, можа дасягаць у даўжыню 20 см; сабрана ў прыкаранёвую разетку. Як і для іншых відаў шальніку, для шальніку трыпутнікавага характэрная гетэрафілія (розналісцевасць): падводная форма расліны мае лінейнае лісце. Кветканосы з’яўляюцца з цэнтра ліставых разетак, могуць падымацца ў вышыню да 90 см; у падводных раслін суквеццяў звычайна не ўтвараецца. Кветкі актынаморфныя, з падвойным калякветнікам. Чашалісцікі зеленаватыя, застаюцца на пладах. Пялёсткі свабодныя, ападаюць; белыя. Чашалісцікаў і пялёсткаў — па тры. Кветкі абодваполыя, з шасцю тычынкамі і шматлікімі плодалісткамі, размешчанымі на амаль плоскім кветаложы. Даўжыня пылавікоў — ад 0,7 да 1,1 мм. Плады — дробныя, па баках пляскатыя шматарэшкі зялёнага колеру; распадаюцца на плывучыя сегменты (плодзікі), кожны з якіх змяшчае па адной насеніне. Плодзікі з амаль прамым брушным бокам, з тонкаскурыстымі, не празрыстымі бакамі. Насеніна — з гладкай паверхняй. Лік храмасом: 2n = 14. Распаўсюджанне і экалогіяАрэал віду ахоплівае ўсе ўмераныя рэгіёны Паўночнага паўшар’я, расліна сустракаецца таксама ў Афрыцы і Паўднёвай Аўстраліі. Расце ў розных месцах з павышаным увільгатненнем — па берагах вадаёмаў і на плыткаводдзях, на багністых лугах, у канавах. Апыляецца галоўным чынам мухамі, у некаторых выпадках пылок таксама пераносіцца патокамі паветра. Значэнне і прымяненнеРасліна ў свежым выглядзе атрутная для жывёлы; змяшчае рэчывы, якія могуць выклікаць раздражненне пры кантакце са скурай чалавека. Выкарыстоўваецца ў дэкаратыўным садаводстве — іх саджаюць па краях сажалак або ў забалочаных месцах садоў і паркаў; расліны цэняцца ў тым ліку і па той прычыне, што практычна не патрабуюць догляду. Размнажэнне — насеннем і дзяленнем. Карэнішча расліны багата крухмалам, ядомае пасля тэрмічнай апрацоўкі (напрыклад, у печаным выглядзе) падобна карэнішчам рагозу[1]. Ядомасць карэнішча пасля адмірання верхняй часткі расліны застаецца пад пытаннем. Меданос і пылканос. У цёплыя дні, калі тэмпература паветра вышэй 15°, яго кветкі вылучаюць слабацукрысты нектар. За суткі адна кветка можа даць 0,2 мг пры канцэнтрацыі цукроў каля 40 %[2]. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia