Шальнік ланцэтны
Шальнік ланцэтны (Alisma lanceolatum) — від аднадольных раслін роду Шальнік (Alisma) сямейства Шальнікавыя (Alismataceae). Упершыню апісаны брытанскім батанікам Уільямам Уізерынгам у 1796 годзе[1][2]. Распаўсюджанне і асяроддзе пражыванняСустракаецца ад Макаранезіі, паўночна-заходняй Афрыкі, Еўропы да Кітая[3]; па дадзеных «Flora of China» арэал даходзіць да Аўстраліі[4]. Расце на азёрах, рэках і па іх берагах, на балотах, сырых або забалочаных лугах[5]. Батанічнае апісаннеГелафіт[3]. Шматгадовая травяністая водная ўкараняльная расліна[5]. Надводнае лісце ланцэтнае, падводнае - лінейнае; размешчана чаргова ў прыкаранёвай разетцы[5]. Суквецце мяцёлкавае, нясе трохпялёсткавыя кветкі памерам да 2 см белага альбо ружовага колеру, з белымі, жоўтымі, зялёнымі або чырвонымі плямамі на пялёстках[5]. Плод — шматарэшак бурага або зялёнага колеру[5]. Атрутнае: маладыя расліны небяспечныя для жывёлы[5]. Прыродаахоўная сітуацыяШальнік ланцэтны занесены ў Чырвоныя кнігі Латвіі, Літвы, Эстоніі, а таксама ў Чырвоныя кнігі шэрагу рэгіёнаў Расіі: Ленінградскай, Уладзімірскай, Іванаўскай, Калужскай, Кастрамской, Мурманскай, Наўгародскай, Пскоўскай абласцей, рэспублік Марый Эл, Татарстан і Удмуртыя[5]. СінонімыСінанімічныя назвы[1]:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia