Плошча тэрыторыі 17 589 км², даўжыня ўзбярэжжа 470 км. Плошча лясоў складае 192 000 га, тут таксама размешчана 3 рэгіянальных нацыянальных парка. Вышэйшы пункт — Сіняль д’Экуў (413 м). Рэгіён уключае дэпартаменты Кальвадос, Манш і Орн. Праз яго працякаюць рэкі Орн, Маен і Сена.
Гісторыя
У рымскую эпоху тэрыторыя рэгіёна была падзелена паміж шматлікімі гарадамі. У 5 ст. землі былі захоплены франкамі і ўвайшлі ў састаў каралеўства Нейстрыя. У IX стагоддзі сталыя набегі нарманаў спусташаюць рэгіён. У 911 г. паміж Карлам III і Ралонам у гарадку Сен-Клер-сюр-Эпт быў падпісаны дагавор пра перадачу Нармандыі — тагачаснага графствы Руанскага — апошняму. Яго нашчадкі паслядоўна пашыралі межы сваіх уладанняў за кошт паступовага пасоўвання на поўдзень.
У 1066Вільгельм Заваёўнік захоплівае Англію. У 1087 годзе англа-нармандская дзяржава была падзелена. Пасля перамогі пры Тынчэрбей у 1106 г. Нармандыя пераходзіць у валоданне дынастыі Плантагенетаў. У 1204 г. Філіп Аўгуст захоплівае Нармандыю, але падчас Стагадовай вайны Англія зноў заваёўвае гэту вобласць.
У 1436—1450 гг. барацьба Францыі за Нармандыю працягвалася. Толькі ў 1468 г. правінцыя была ўклучана ў склад каралеўскага дамена.