Шатравіна
Шатра́віна[3] (трансліт.: Šatravіna, руск.: Шатравино) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Крапівенскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад Оршы і за 1 км на поўдзень ад аўтадарогі Орша — Дуброўна — М1. ГісторыяКолішняе ўладанне Льва Сапегі ў складзе маёнтка Дуброўна ў Аршанскім павеце. У канцы XVIII стагоддзя была вядома як Шатровіна (Шетравіна). Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай — у складзе Аршанскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, належала Кацярыне Грынкевіч (Грыневіч?)[4]. З другой паловы XIX стагоддзя — у Пугляёўскай воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні, уваходзіла ў маёнтак Грэкаўка князёў Любамірскіх, потым належала Вальсу фон Шпрык. Па звестках 1892 года — ліфляндскім дваранам Альфрэду і Геральду Вільгельмавічам фон Валь і Аляксандру фон Шмрок[5]. З’яўлялася цэнтрам Шатравінскага сельскага таварыства. Меўся хлебазапасны магазін. У 1915 годзе меліся 2 прыватныя пасекі з 15 вуллямі. У 1919 годзе перададзена ў Аршанскі раён[удакладніць]. З сакавіка 1924 года паселішча ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 10 жыхароў вёскі. Насельніцтва
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia